Беларуская Служба

Расія мае свайго траянскага каня у Эўрасаюзе

12.05.2022 13:09
Штодзёнка «Gazeta Wyborcza» піша пра цяперашняга венгерскага прэм’ера Віктара Орбана.
 .
Віктар Орбан. Ілюстрацыйны здымакHungarian PM's Press Office/Dostawca: PAP/EPA

Выданне піша, што ён сабатуе дапамогу Украіне, падтрымлівае Крэмль, блакіруе санкцыі супраць Расіі, ды ажыўляе тэрытарыяльныя канфлікты ў Еўропе. Расійскі траянскі конь у ЭЗ – гэта Венгрыя, піша выданне.

Расійская агрэсія супраць Украіны паўплывала на тое, што Еўропа штораз больш даведваецца пра венгерскага прэм’ера Віктара Орбана.

У першыя дні вайны высветлілася, што яму бліжэй да Масквы чым да Захаду. Ён забараніў транзіт праз Венгрыю вайсковай дапамогі для Украіны. Потым Венгрыя выслала сваё войска на венгерска-украінскую мяжу. Да канца не вядома навошта, піша выданне. Адныя кажуць, што каб бараніць Венгрыю перад магчымай украінскай атакай.

Аднак газета піша, што магчыма ў Будапешце маглі разлічваць на тое, каб захапіць кавалак Украіны, калі б Расія акупіравала Кіеў.

юл