Беларуская Служба

У Беларусі забылі пра новую Канстытуцыю

17.05.2022 12:06
Лукашэнка пры канцы лютага змяніў Асноўны закон у краіне, прайшло два месяца, а пра новую канстытуцыю нічога не чуваць.
Аўдыё
  • Эксперт пра новую Канстытуцыю
Ілюстрацыйны здымакEPA/ALEXANDER NEMENOV / POOL Dostawca: PAP/EPA

Са жніўня 2020 года, калі Лукашэнка прайграў выбары ды гвалтам узурпіраваў уладу, рэжым паўтараў, што бачыць выхад з палітычнага крызісу ў прыняцці новай Канстытуцыі. 28 лютага прайшоў рэферэндум на якім нібыта 78% беларусаў прагаласавалі за змены. Паводле лукашэнкаўскага Цэнтрвыбаркам у галасаванні  прынялі ўдзел больш за 5 мільёнаў беларуса, або 78,63%. Пры гэтым 65% прагаласавала за ўнясенне змен ды дапаўненняў у Канстытуцыю.

Чарговая версія лукашэнкаўскага «Асноўнага закона»  вяртае абмежаванні па тэрмінах знаходжання на пасадзе прэзідэнта да 2 і стварае новы орган улады – Усебеларускі народны сход.

Пасля галасавання прайшло больш за 2 месяца, але фармальна нічога ў краіне не змянілася. Лукашэнка кіруе ўсім асабіста, ніякага навага органа УНС - няма. Таксама нічога не вядома пра выбары новага прэзідэнта, якія трэба праводзіць разам з новай Канстытуцыяй.

Пра тое, што адбываецца ў Беларусі з зменамі ды дапаўненнямі ў канстытуцыю, мы паразмаўлялі з палітолагам, кіраўніком Цэнтру палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» Андрэем Казакевічам.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце аўдыёфайл