Беларуская Служба

Прафесар Лонданскай школы эканомікі: У Расія няма рэсурсаў, каб перамагчы ў вайне

18.05.2022 15:19
Хаця Расія можа прычыніць ва Украіне мноства разбурэнняў, яна проста не мае рэсурсаў, неабходных для вядзення маштабнай вайны.
Расійскія войскі ва УкраінеEPA/ALESSANDRO GUERRA

Хаця Расія можа прычыніць ва Украіне мноства пакутаў і разбурэнняў, яна проста не мае рэсурсаў, неабходных для вядзення маштабнай і працяглай вайны ў гэтай краіне – піша Поль дэ Граувэ, эканаміст, прафесар Лонданскай школы эканомікі і былы дэпутат бельгійскага парламента. Пра гэта піша партал money.pl

На думку Поля дэ Граувэ, Расія – эканамічны «карлік» у Еўропе. У 2021 годзе ВУП краіны (паводле МВФ) склаў 1,7 трлн долараў. Гэта ўсяго 10 працэнтаў ВУП Еўрапейскага саюза. Расія – як ён зазначае – не толькі невялікая эканамічна, але і слабаразвітая краіна з тыповай для афрыканскіх краін структурай вытворчасці.

Эканаміст задае пытанне, ці можа такая маленькая краіна выйграць у напружанай вайне з Украінай. «Мой адказ – не. Хоць Расія можа прычыніць вялізныя пакуты і разбурэнні ва Украіне (і яна гэта ўжо робіць), у яе проста няма рэсурсаў, неабходных для вядзення шырокамаштабнай і працяглай вайны ў гэтай краіне», – падкрэслівае эканаміст.

Для таго, каб выйграць вайну, адзначае ён, Расіі давядзецца рэзка павялічыць свае ваенныя выдаткі. Аднак ваенныя выдаткі – гэта эканамічнае марнатраўства. Танкі і баявыя самалёты, якія павінны быць выраблены, каб весці вайну, – гэта інвестыцыі, якія эканамічна бескарысныя. Танкі і знішчальнікі не паспрыяюць павелічэнню будучай вытворчасці нават на адзін дадатковы рубель. Замест гэтага яны будуць выцясняць прадукцыйныя інвестыцыі. У выніку такая эканамічна маленькая краіна, як сёння Расія, у будучыні будзе яшчэ меншай, чытаем у артыкуле.

ав/money.pl

Еўрасаюз павялічыць сёлетнюю дапамогу Украіне да 9 мільярдаў еўра

18.05.2022 15:31
Кіраўнічка Еўракамісіі прадставіла найважнейшыя пункты плана рэканструкцыі, які Еўрасаюз распрацоўвае для Украіны.