Беларуская Служба

У Расіі будзе піянерскі рух, як у савецкія часы

25.05.2022 15:35
Назву новага руху ўжо прыдумалі.
Піянеры ў СССРфота: spb.aif.ru

У Расіі ствараюць новую арганізацыю для дзяцей і моладзі, на ўзор піянерскага руху ў Савецкім Саюзе – паведамляе Rzeczpospolita. Назву новага руху ўжо прыдумалі – "Вялікая перамена". Ініцыятары адпаведнага законапраекта мяркуюць, што ён аб'яднае да 18 мільёнаў расійскіх дзяцей і падлеткаў.

Выхаваўцам не трэба мець вышэйшую адукацыю, але яны не могуць фігуруюць у спісе замежных агентаў. Гэта азначае, што дзеці будуць старанна адлучаныя ад усіх незалежных ад уладаў ініцыятываў і СМІ, большасць з якіх ужо лічацца «агентамі». У кожнай расійскай школе павінны зʼявіцца адпаведныя арганізацыйныя адзінкі. Чакаецца, што старшынёй назіральнага савета арганізацыі будзе Уладзімір Пуцін.

Расійскае грамадства – гэта грамадства відовішчаў, – кажа палітолаг Глеб Паўлоўскі, былы дарадца Крамля. – Я думаю, што сапраўдная матывацыя аўтараў ідэі – вялікія грошы, – дадае ён. У пуцінскай Расіі няма ўласнай ідэалогіі.

Вядомы праўладны палітолаг Сяргей Маркаў, некалі цесна звязаны з Крамлём, таксама не ў стане растлумачыць, якую ідэалогію хочуць прышчапіць сучаснай расійскай моладзі. Праблема моладзевых арганізацый у тым, што яны не ведаюць, якую ідэю ўкласці ў галовы моладзі – кажа Маркаў. – Чаму за тры дзесяцігоддзі ў Расіі не зʼявілася ўласная ідэалогія? Таму што расійская эліта зрабіла стаўку толькі на абкраданне насельніцтва і павышэнне градусу цынізму ў грамадстве. Акрамя таго, Уладзімір Пуцін спрабуе сумясціць савецкі гімн з імперскім гербам, але расіяне пакуль не могуць дамовіцца па гэтым пытанні, – адзначае Маркаў.

нг