Беларуская Служба

Генсек НАТА: Мы абавязаныя паводзіць сябе так, каб не прывесці да эскалацыі

26.05.2022 11:44
Генеральны сакратар НАТА заявіў, што па сутнасці альянс мае дзве задачы: падтрымку Украіны і перадухіленне эскалацыі.
Szef NATO z zadowoleniem przyjął decyzję Szwecji dot. członkostwa w Sojuszu
Szef NATO z zadowoleniem przyjął decyzję Szwecji dot. członkostwa w SojuszuShutterstock/Alexandros Michailidis

У інтэрв'ю групе карэспандэнтаў еўрапейскіх СМІ, апублікаваным 26 траўня ў газеце Rzeczpospolita, генсек НАТА Енс Столтэнберг заявіў, што ніхто не можа з упэўненасцю сказаць, калі і як скончыцца вайна Расіі супраць Украіны.

«Мы ўбачылі, вядома, мужнасць і прафесіяналізм ўкраінскіх воінаў, палітычнага кіраўніцтва на чале з прэзідэнтам Зяленскім і простых украінцаў. У спалучэнні з беспрэцэдэнтнай ваеннай падтрымкай саюзнікаў і партнёраў НАТА – гэта дало магчымасць супрацьстаяць ўварванню Расіі », – адзначыў Столтэнберг.

Генсек адзначыў, што саюзнікі НАТА ўжо шмат гадоў падтрымліваюць Украіну. Падкрэсліў, што асабліва з 2014 года такія краіны, як Канада, Вялікабрытанія, ЗША, а таксама Турцыя трэніравалі дзясяткі тысяч украінскіх вайскоўцаў. І пералічаныя краіны перадалі рыштунак, які цяпер зʼяўляецца незаменным на полі бою.

Генеральны сакратар НАТА заявіў, што па сутнасці альянс мае дзве задачы: падтрымку Украіны і перадухіленне эскалацыі. Што тычыцца падтрымкі, то Енс Столтэнберг удакладніў, што «гэта велізарная задача – забяспечыць, каб уся гэтая тэхніка, не толькі зброя, але і харчы і боепрыпасы і да таго падобнае, даехалі да мяжы з Украінай, адкуль украінцы могуць іх перавезці на поле бою».

Такім чынам, падсумаваў Столтэнберг, «першая задача НАТА – дапамога ў аказанні падтрымкі і гаворка ідзе пра доўгатэрміновую перспектыву. Таму я звяртаюся да саюзнікам з просьбай папаўняць запасы. Таму што гэта ўсё больш становіцца вайной на знясіленне. Там, дзе мы бачым страты з абодвух бакоў, ёсць велізарная патрэба ў боепрыпасах, паліве і т.д. Не толькі ў новай тэхніцы, але і ў запчастках да ўжо прадстаўленай зброі і сістэмах».

«Вайна ва Украіне агідная, жорсткая. Мы бачым ахвяры сярод мірнага насельніцтва, бамбардзіроўкі, знішчэнне, разбурэнне гарадоў. Але калі гэта перарасце ў поўнамаштабную вайну паміж НАТА і Расеяй – гэта прывядзе да значна большых стратаў. Таму мы абавязаныя паводзіць сябе так, каб не прывесці да эскалацыі. І мы гэта робім, часткова тлумачачы, чаму мы падтрымліваем Украіну, але НАТА не зʼяўляецца бокам вайны», – падкрэсліў Енс Столнтэнберг у інтэрвʼю, надрукаваным у газеце Rzeczpospolita.

эж


У. Зяленскі на Эканамічным форуме: Патрэбны поўны выхад усіх замежных бізнесаў з расійскага рынку

24.05.2022 14:33
Цяпер вырашаецца, ці пераможа прынцып грубай сілы, якую прэзентуе Расійская Федэрацыя, ці свет здолее стрымаць Расію.

«Могуць паляцець ракеты»: украінскі пасол заявіў пра магчымасць нападу Расіі на Польшчу

25.05.2022 21:06
Расія можа пачаць агрэсію супраць Польшчы шляхам ракетных абстрэлаў яе тэрыторыі.