Беларуская Служба

Неафіцыйна: Амерыканскія войскі на пастаяннай нератацыйнай аснове застануцца ў Польшчы

27.05.2022 13:30
Вайсковая база ў Павідзы (Вялікапольскае ваяводства) ужо гатовая прыняць амерыканскую вайсковую тэхніку, частка ўзбраення амерыканскіх войскаў ужо перакінутая ў Польшчу.
Plenerowy piknik militarny pod hasłem Bezpieczna Polska
Plenerowy piknik militarny pod hasłem "Bezpieczna Polska"PAP/Lech Muszyński

Знаходжанне амерыканскіх войскаў у Польшчы будзе мець пастаянны, нератацыйны характар, даведаўся партал polskatimes.pl, спасылаючыся на свае крыніцы. Афіцыйна рашэнне па гэтым пытанні павінна быць абвешчана пасля саміту НАТА ў Мадрыдзе, які адбудзецца 29-30 чэрвеня.

Цяпер вайсковы кантынгент ЗША на польскай мае пастаянны, але ратацыйны характар. Пасля саміту НАТА ў Мадрыдзе яго знаходжанне тут будзе мецб цалкам пастаянны характар. Вайсковая база ў Павідзы (Вялікапольскае ваяводства) ужо гатовая прыняць амерыканскую вайсковую тэхніку, частка ўзбраення амерыканскіх войскаў ужо перакінутая ў Польшчу.

Варшава просіць, каб на пастаяннай аснове ў Польшчы дыслакавалася 10,5 тысяч вайскоўцаў ЗША, але канчатковае рашэнне аб колькасці амерыканскіх войскаў яшчэ не прынятая.

Рашэнне аб пастаянным прысутнасці амерыканскіх войскаў у Польшчы звязана, у прыватнасці, з вайной ва Украіне, якую развязала Расія. Аб сталай прысутнасці войскаў саюзнікаў доўгі час клапаціўся міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак, пісалі на партале polskatimes.pl.

эж

ЗША паставяць у Польшчу 250 танкаў Abrams

05.04.2022 18:05
Амерыканскія танкі Abrams стануць на ўзбраенне 18-й Механізаванай дывізіі Войска Польскага.

Польшча купіць шэсць чарговых батарэй ЗРК Patriot

24.05.2022 15:04
Першая батарэя Patriot будзе дастаўленая ў Польшчу сёлета, а наступныя ў 2023 годзе.