Беларуская Служба

Расія аднавіла пастаўкі вады ў акупаваны Крым

09.06.2022 10:31
Гэта можа дапамагчы Крамлю ўсталяваць пастаянны кантроль над гэтым рэгіёнам.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Skitterphoto/pixabay.com/CC0 Public Domain

Расія аднавіла пастаўкі прэснай вады ў акупаваны Крым з дапамогай Паўночна-Крымскага канала, які быў закрыты з 2014 года, паведаміла амерыканскае выданне New York Times са спасылкай на спадарожнікавыя здымкі.

Улады ў Крамлі таксама заяўляюць, што адрамантавалі каля 1 200 кіламетраў чыгуначных шляхоў і аднавілі транспарт паміж Крымам з Заходняй Расіяй. Ёсць таксама паведамленні аб аднаўленні аўтамабільнага руху з Растоўскай вобласці на акупаваны паўвостраў праз акупаваныя тэрыторыі на поўдні Украіны, але, як падкрэслівае New York Times, гэтых паведамленняў пакуль не магчыма аб'ектыўна праверыць.

На думку амерыканскага выдання спалучэнне Расіі, у тым ліку аднаўленне водазабеспячэння і сухапутных зносін, з заваяванымі раёнамі на поўдні Украіны дазволіла б Маскве дасягнуць адну з галоўных мэтаў вайны.Гэта таксама можа дапамагчы Крамлю ўсталяваць пастаянны кантроль над гэтым рэгіёнам.

Пабудаваны ў 1961-1971 гадах Паўночна-Крымскі канал, працягласць якога складае больш за 400 кіламетраў, пастаўляў ваду з Кахоўскага вадасховішча на Дняпры ў Крым. Пасля анексіі паўвострава Расіяй у 2014 годзе Украіна пабудавала на канале дамбу і такім чынам адрэзала Крым ад паставак прэснай вады. У сваю чаргу сам канал выкарыстоўваўся да палівання палёў і садоў у Херсонскай вобласці на поўдні краіны. У канцы лютага, у першыя дні расійскага ўварвання, войскі захопнікаў узарвалі плаціну, а затым, як сцвярджалі крыніцы ў Крамлі, аднавілі водазабеспячэнне акупаванага паўвострава.

аз