Беларуская Служба

Яраслаў Качыньскі: Германія – надзвычай разбуральны элемент у Еўропе

14.06.2022 11:26
«Германія не асудзіла сваіх злачынстваў, учыненых падчас Другой сусветнай вайны, а таксама не атрымала належнага пакарання за Першую сусветную вайну».
Старшыня «Права і справядлівасці» Яраслаў КачыньскіPAP/Rafał Guz

Германія не ставіцца да Польшчы, як да раўнапраўнага партнёра. Іх мэта - падзяліць нас, абмежаваць, трымаць пад ботам. І каб было зразумела, я хацеў бы, каб усё было інакш, і спадзяюся, што калісьці гэтая краіна знойдзе ў сабе сілы і глыбока зменіцца. Пакуль што, гэта ў Еўропе – я шкадую аб гэтым – надзвычай разбуральны элемент, канстатуе Яраслаў Качыньскі ў інтэрвʼю выданню Gazeta Polska.

«Берлін чамусьці не жадае жорстка ісці супраць Масквы», – мяркуе старшыня кіроўнай партыі «Права і справядлівасць». «Або ў расіян ёсць важкія аргументы – кампраматы, або яны, па-ранейшаму, вераць, што можна вярнуцца да таго, што было», – кажа Яраслаў Качыньскі.

Старшыня ПіС лічыць, што ў немцаў яшчэ наперадзе працэс сапраўднай трансфармацыі пасля ўчыненых імі злачынстваў.

«Яны вельмі хутка аднавілі сваё стратэгічнае значэнне пасля Другой сусветнай вайны, увялі фактычную абаліцыю для злачынцаў. Яны палічылі, што дзеянні па загадзе або паводле дзеючага на той момант закону незлачынныя. Таму, напрыклад, забойцы палякаў, асуджаныя ў Асвенцыме падчас хвілінных судовых працэсаў, не былі пакараныя. Трэба выразна сказаць: Германія не асудзіла сваіх злачынстваў, учыненых падчас Другой сусветнай вайны, а таксама не атрымала належнага пакарання за злачынствы Першай сусветнай вайны. І таму яны не змяніліся.(...) Яны(Германія – рэд.) не ставяцца да Польшчы, як да раўнапраўнага партнёра. Іх мэта – нас падзяліць, абмежаваць, трымаць пад ботам. Вядома, сёння ў іх няма варʼяцтва Гітлера, яны дзейнічаюць іншымі метадамі, але калі паглядзець на Бісмарка, то – з улікам іншых гістарычных абставінаў – мэты тыя ж самыя. Хачу падкрэсліць, я хацеў бы, каб было інакш», - заявіў старшыня польскай кіроўнай партыі Яраслаў Качыньскі ў размове з выданнем Gazeta Polska.

аз

Яраслаў Качыньскі: Польшча гатовая да далейшага ўмацавання ўсходняй мяжы

04.06.2022 15:38
Сёння прайшоў з'езд кіроўнай партыі «Права і справядлівасць».