Дзеянні расійскіх агентаў уплыву накіраваныя на падрыў грамадскай падтрымкі для дапамогі Украіне, чытаем у выданні Dziennik.pl Інфармацыя са спасылкай на партал The Daily Beast і на аналіз амерыканскай выведкі. У амерыканскіх службах таксама лічаць, што расійцы спрабуюць паўплываць на вынік лістападаўскіх выбараў у Кангрэс.
Партал спасылаецца на два дакументы Дэпартамента разведкі і аналізу Міністэрства нацыянальнай бяспекі ЗША (DHS). Паводле апублікаванага аналізу, Крэмль засяроджвае свае аперацыі ўплыву праз свае СМІ і іншыя падкантрольныя структуры амаль цалкам на тэме вайны ва Украіне, у першую чаргу прасоўваючы тэзіс, што падтрымка Захадам Украіны з'яўляецца прычынай зацягвання вайны.
«[Звязаныя з Крамлём] субʼекты кажуць, што заходнія дзяржавы прадаўжаюць канфлікт, накіроўваючы ва Украіну ваенную дапамогу (...) і што дзеянні Захаду прывялі да росту цэн на прадукты харчавання ў свеце», – гаворыцца ў дакуменце. Іншы наратыў, які прапагандуюць агенты Крамля, кажа, што зброя, якая накіроўваецца ва Украіну, не кантралюецца і адпраўляецца ў іншыя краіны.
Паводле іншага дакументу, у амерыканскай разведцы чакаюць умяшання Расіі ў лістападаўскія выбары ў Кангрэс. Міністэрства нацыянальнай бяспекі ЗША лічыць, што Расія будзе выкарыстоўваць фермы троляў, дзяржаўныя СМІ і іншых падкантрольныя субʼектаў, каб «падарваць сусветны прэстыж ЗША, узмацніць падзелы ў амерыканскім грамадстве, падарваць дэмакратычныя інстытуты ЗША і паказаць Расію як сусветную імперыю».
яс