Беларуская Служба

Ідзе балючы працэс адмовы ад ілюзіяў наконт намераў пуцінскай Расіі

26.06.2022 22:08
Расія - гэта імперская дзяржава, якая спрабуе паглынуць не толькі Украіну, але і Беларусь, пазбавіць іх незалежнасці.
Аўдыё
  • Яўген Дудкін - разважанні пра Расію
Ілюстрацыйны здымакPixabay/Michael Siebert

Поўнамаштабная вайна Расіі супраць Украіна прымусіла многіх беларускіх палітыкаў пазбавіцца ад ілюзіяў наконт намераў пуцінскага рэжыму. Калі раней шматлікія дзеячы беларускай апазіцыі яшчэ верылі, што пуцін можа дапамагчы беларусам звергнуць рэжым Лукашэнкі, то цяпер ужо зразумела, што Расія імкнецца пазбавіць нацыянальнай ідэнтычнасці і суверэнітэту не толькі ўкраінцаў, але і беларусаў. Пра гэта размова з кіраўніком варшаўскай суполкі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Яўгенам Дудкіным.

- Вельмі шмат беларусаў кіраваліся думкамі, што Расія сама прыбярэ Лукашэнку, што пуцінская Расія нясе нейкае дабро, што яна пойдзе на кантакт з офісам Ціханоўскай ці іншымі палітыкамі. Цяпер мы бачым, што Расія – гэта імперская дзяржава, якая спрабуе паглынуць не толькі Украіну, але і Беларусь, пазбавіць іх незалежнасці. Працэс адмовы ад ілюзіяў вельмі балючы. Людзі дзесяцігоддзямі жылі ў гэтай атмасферы, я сам з расійскамоўнай сям’і, і аказваецца, што тое, у што мы верылі, гэта хлусня. Мала хто гатовы прызнацца, што ён памыляўся. Тым больш цяжка прызнацца ў гэтым палітыку – публічна. Колькі беларускіх палітыкаў прызналіся, што яны памыляліся? Сапраўдныя палітыкі павінны несці адказнасць за свае словы і ўчынкі.

Слухайце падрабязнасці ў далучаным гукавым файле, у тым ліку пра планы Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.

нг