Беларуская Служба

Агент ГРУ Андрэй Дяркач і яго «знаёмыя» ў Польшчы

30.06.2022 23:32
Народны дэпутат Андрэй Дзяркач кожныя некалькі месяцаў атрымліваў ад ГРУ 3-4 мільёны долараў на на правядзенне дыверсійнай дзейнасці ва Украіне.
 , -
Арцём Дзехтарэнка, прес-сакратар СБУscreen СБУ

Як паведамляе ўкраінскі партал cenzor.net, выкрытая сетка агентаў ГРУ РФ, у якую ўваходзіў дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Андрэй Дзяркач. Кожныя некалькі месяцаў Дзяркач павінен быў атрымліваць ад ГРУ ад 3 да 4 мільёнаў долараў на падрыўную дзейнасць на карысць пуцінскага рэжыму ва Украіне. У мінулым агент ГРУ Дзяркач быў уладальнікам радыёстанцыі ЕРА-ФМ, а таксама меў сваіх «сяброў» у Польшчы.

Служба бяспекі выкрыла агентурную сетку Галоўнага ўпраўлення Генштаба РФ (ГРУ), якая павінна была дапамагчы ворагу ў захопе Украіны.

У яе склад уваходзіў, у прыватнасці, народны дэпутат Андрэй Дзяркач, які, паводле следства, кіраваў стварэннем шэрагу прыватных ахоўных фірмаў у розных рэгіёнах з мэтай выкарыстання гэтых структураў для хуткага захопу Украіны.

На дадзены момант з ініцыятывы Службы бяспекі Украіны Генпракуратура пачала дасудовае расследаванне ў дачыненні да народнага дэпутата.

Аператыўная распрацоўка сеткі вялася доўга, але СБУ канчаткова нейтралізавала яе ў пачатку вайны, затрымаўшы былога нардэпа Ігара Калеснікава. Фактычна ён, як тайны супрацоўнік Дзярждэпартамента РФ з пазыўным «Ветэран», быў сувязным і фінансавым кур'ерам паміж спецслужбамі РФ і Дзяркачом.

Па словах Калеснікава, Дзяркач быў завербаваны ў 2016 годзе. З ім асабіста працавала вышэйшае кіраўніцтва ГРУ – начальнік упраўлення Ігар Касцюкоў і яго першы намеснік Уладзімір Аляксееў.

Народны дэпутат, у прыватнасці, атрымаў сродкі ад дзяржкіравання РФ на стварэнне прыватных ахоўных структур, якія праціўнік планаваў выкарыстоўваць для захопу Украіны. На ажыццяўленне гэтых планаў ГРУ кожныя некалькі месяцаў вылучала па 3-4 мільёны долараў ЗША. Як сведчаць матэрыялы следства, значная частка гэтых сродкаў апынулася ў кішэнях Дзяркача.

Сам Калеснікаў пасля арышту прызнаў сваю віну, пайшоў на супрацоўніцтва і даў шмат цікавых паказанняў. У траўні суд ужо выносіў яму прысуд за здраду дзяржаве. Таму ён распавёў падрабязнасці дзейнасці сеткі і ролю, якая адводзіцца ёй у падрыхтоўцы да поўнамаштабнай вайны.

«Падчас уводу войскаў, калі будзе зразумела, што гарады здаюцца, гэтыя ПАПы («прыватныя ахоўныя прадпрыемствы» – Рэд.) павінны былі забяспечваць праезд тэхнікі, сядзець на брані з расійскімі сцягамі і такім чынам забяспечваць мірны ўваход у гарады», – дэталізуе Калеснікаў.

Калеснікаў таксама паведаміў, што ГРУ планавала задзейнічаць пры захопе сталіцы дзве брыгады спецназа і сіл спецаперацый, якія павінны былі ўвайсці з тэрыторыі Беларусі. Адтуль хутка наступаць на Кіеў, захапіць Урадавы квартал і сабраць у Вярхоўнай Радзе натоўп, які б прагаласаваў за стварэнне новага ўрада. Аднак гэтыя планы былі цалкам разбураныя ўкраінскімі абаронцамі.

Служба бяспекі Украіны працягвае аператыўна-следчыя мерапрыемствы для прыцягнення да адказнасці ўсіх асоб, якія маюць дачыненне да разгалінаванай агентурнай сеткі.

Дзейнічаў Андрэй Дзяркач і на тэрыторыі дзяржавы-сябра НАТА Рэспублікі Польшча. У 2010-2011 гадах тагачасны член Управы Польскага радыё [Władysław Bogdanowski] Уладзіслаў Багданоўскі і былы кіраўнік Польскай службы BBC [Marek Cajzner] Марэк Цайзнэр як дырэктар Польскага радыё для замежжа лабіравалі Інтарэсы Дзяркача радыёстанцыі ЕРА-ФМ на Польскім радыё і прывялі да падпісання дамовы на вялікія сумы на вяшчанне Украінскай службы Польскага радыё на частотах фірмы расійскага агента. На запрашэнне Уладзіслава Багданоўскага і Марэка Цайзнэра Андрэй Дзяркач нават прысутнічаў на сустрэчы з журналістамі Украінскай службы Польскага радыё ў сядзібе грамадскага радыёвяшчання ў Варшаве. У выніку дзейнасці Уладзіслава Багданоўскага і Марэка Цайснера ЕРА-ФМ атрымала манаполію на вяшчанне Украінскай службы Польскага радыё ва Украіне. У 2016 годзе новая Управа Польскага радыё скасавала дамову з фірмай Дзяркача, і перадачы Украінскай службы Польскага радыё пачало трансляваць ва Украіне Грамадскае радыё.

крыніца: https://censor.net/ua/n3349950/
Андрэй Рыбалт
яс