Беларуская Служба

Расія марыць пра «маленькую пераможную правакацыю», напрыклад, у эстонскай Нарве

05.07.2022 13:43
Пра Нарву казаў сам Уладзімір Пуцін, а ідэю падхапіла расійская прапаганда. Гэта ідэальнае месца для правакацыі супраць НАТА і ЕС.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneForum/Ints Kalnins

Піша Вацлаў Радзівіновіч у выданні Gazeta Wyborcza.

Эстонская Нарва была б бяспечным палігонам для выпрабавання атлантычнай салідарнасці. Мабыць, толькі 4% яе жыхароў – эстонцы, 80% расіяне, з якіх кожны трэці мае расійскі пашпарт.

Расійскія патрыёты і генералы сняць цяпер залаты сон пра інцыдэнт, які пакажа свету, што пяты пункт Вашынгтонскай дамовы – фікцыя. Радзівіновіч расказвае, што ягоныя знаёмыя афіцэры Узброеных сілаў Расіі, асабліва пасля чаркі, паўтараюць, што «пухнаты» Захад, ні за што, не адважыцца і словам заступіцца за балтаў, бо для некаторых, як яны кажуць, за «латышскі Даўгаўпілс [Дынебург]», француз ці галандзец паміраць не захоча.

У гэтай сітуацыі выявіцца, што знакаміты пяты пункт, які абавязвае ўсіх чальцоў НАТА кідацца на дапамогу любому члену Паўночнаатлянтычнага альянсу, які стаў аб’ектам агрэсіі, не працуе.

Па расійскіх каналах важныя палітыкі заклікаюць Маскву скарыстацца магчымасцю абмежаваць транзіт у Калінінград і прабіцца праз Літву.

Аднак прайшло ўжо тры тыдні, як Літва ўвяла блакаду Калінінграда, а Масква па-ранейшаму толькі пагражае рашучай, балючай для суседзяў рэакцыяй, а насамрэч цішком спрабуе разблакаваць транзіт, дамаўляючыся з Еўрасаюзам.

У Крамлі разумеюць, што спрэчка з прабіваннем калідора была б занадта рызыкоўнай і прывяла б наўпрост да вялікай вайны.

яс