Беларуская Служба

«Крабы» ды «Перуны»: польская зброя ва Украіне

08.07.2022 14:11
Вайна ва Украіне дала польскай зброевай прамысловасці новыя магчымасці. Тэму асвятляе штодзёнка «Dziennik Gazeta Prawna».
Ілюстрацыйны здымакPAP/Artur Reszko

«Krab» – польская гарматная гаўбіца вытворчасці фабрыкі Stalowa Wola. Гэта вельмі сучасныя, добра браніраваныя машыны на гусеніцах, якія могуць паражаць наземныя мэты з дакладнасцю да 2 метраў на адлегласці ў дзясяткі кіламетраў.

Некалькі тыдняў таму Польшча прадала Украіне тры брыгады (54 штукі) гэтых гусенічных монстраў. Кошт кантракту складае прыкладна 2,7 мільярда злотых, што ёсць найбуйнейшая экспартная аперацыяй польскай абароннай прамысловасці за апошнія 30 гадоў. Безумоўна, калі б не вайна, шанцы рэалізаваць такі кантракт былі б мінімальнымі. Перадаўшы раней з рэзерваў Войска Польскага паўтара дзясятка адзінак гэтай тэхнікі, украінцы пагадзіліся набыць яе.

Раней выдатныя водгукі ва Украіне атрымалі зенітныя сістэмы «Piorun» вытворчасці іншага завода Polskа Grupа Zbrojeniowа – Mesko са Скаржыска-Каменнай. Гэтая зброя дазваляе збіваць самалёты на адлегласці не больш за 6 км.

Раніцай 1 ліпеня зенітнае ракетнае падраздзяленне авіяцыйнага камандавання «Поўдзень» знішчыла расійскі беспілотны лятальны комплекс «Фарпост», паведаміў Генштаб Узброеных сіл Украіны. Паводле афіцыйных звестак, з пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне. Узброеныя сілы Украіны знішчылі 645 расійскіх беспілотнікаў.

юл