Беларуская Служба

Павал Усаў: Паездкі сілавікоў за мяжу маглі б пашкодзіць бяспецы беларускай сістэмы

13.07.2022 12:41
На гэтым тыдні стала вядома, што новыя катэгорыя грамадзян не змогуць выехаць з Беларусі.
Аўдыё
  • Павал Усаў: Паездкі сілавікоў за мяжу маглі б пашкодзіць бяспецы беларускай сістэмы
Павал Усаўradyjo.net

Гэта грамадзяне, выезд якіх «супярэчыць інтарэсам нацыянальнай бяспекі». Да таго ж выезд з Беларусі будзе забаронены асобам, якія праходзяць па адміністрацыйных справах за «правапарушэнні супраць парадку кіравання». Раней выехаць забаранялі толькі тым, на кім вісіць неаплачаны штраф.

Гэта працяг таталітарызацыі сістэмы, кажа палітолаг Павал Усаў.

-У гэтым годзе ўжо адбываліся працэсы абмежавання выездаў для пэўных катэгорый, напрыклад, лекараў. Гэта таксама павелічэнне тэрору, закрыццё магчымасці ўцечкі за мяжу, перш за ўсё тых, супраць каго ідуць адміністрацыйныя справы. Хоць і да гэтага з’ехаць было вельмі цяжка. Другі момант, гэта забарона на выезд прадстаўнікам сілавых структур, у тым ліку МНС і чыноўнікам. Гэта ізаляцыя сістэмы ад Захаду, ад вонкавых уплываў. Гаворка ідзе пра неабходнасць забраць біяметрычныя пашпарты ў служачых сілавых структур. Іх выезды маглі б пашкодзіць бяспецы беларускай сістэмы. Дадаткова будзе напэўна пашыраны кантроль. Калі сістэма будзе функцыянаваць у тым кірунку, якім яна функцыянуе зараз, то абмежаванні могуць закрануць і больш шырокія катэгорыі і сацыяльныя групы насельніцтва.

Поўная размова з палітолагам у далучаным гукавым файле.

слухайце аўдыё

Павал Усаў: Праблемы беларусаў звязаныя з тым, што Беларусь не жадаюць прызнаваць акупаванай дзяржавай

06.07.2022 12:10