Беларуская Служба

Найбуйнейшага ў свеце вытворцы тытану няма ў санкцыйным спісе ЕС

22.07.2022 11:01
ВСМПО-АВИСМА зʼяўляецца найважнейшым пастаўшчыком тытану для аднаго з найбуйнейшых у свеце вытворцаў пасажырскіх самалётаў Airbus.
Сцяг ЕўрасаюзаCapri23auto/pixabay.com/CC0 Public Domain

Пры ўзгадненні апошняга, сёмага пакета санкцый ЕС супраць Расіі была заблакаваная, прапанова аб унясенні ў «чорны спіс» расійскай металургічнай кампаніі ВСМПО-АВИСМА – найбуйнейшага ў свеце вытворцы тытану, паведамляе The Wall Street Journal.

Газета паясяняе, што рашэнне аб санкцыях у дачыненні да расійскай кампаніі заблакавала, у тым ліку, Францыя, у сувязі з тым, што ВСМПО-АВИСМА зʼяўляецца найважнейшым пастаўшчыком тытану для аднаго з найбуйнейшых у свеце вытворцаў пасажырскіх самалётаў Airbus, які базуецца ў Францыі.

Першапачаткова расійская кампанія трапіла ў лік кампаній, на якія распаўсюджваецца новы пакет санкцый з-за таго, што яна пастаўляе матэрыялы для расійскіх знішчальнікаў, у тым ліку для самалётаў, якія ўдзельнічаюць у вайне супраць Украіны. Паводле звестак газеты, амаль палова тытану для сусветнай авіяцыйнай прамысловасці паступае менавіта з Расіі, а Airbus купляе каля 65 працэнтаў. У той жа час, паводле журналістаў, тытан зʼяўляецца адносна невялікім крыніцай даходу для расійскай эканомікі. У 2020 годзе экспарт гэтага металу склаў усяго 415 мільёнаў долараў.

«Няма сэнсу ўводзіць санкцыі супраць Расіі ў дачыненьні да тытану, таму што гэта малы бізнес для Расіі. Тыя, каго мы санкцыянуем – гэта мы самі», – цытуе The Wall Street Journal словы генеральнага дырэктара Airbus.

Нагадваем, у чацвер краіны-сябры ЕС прынялі чарговы – сёмы – пакет санкцый супраць Расіі ў сувязі з яе агрэсіяй супраць Украіны. Ён уключае ў сябе, сярод іншага забарону на імпарт расійскага золата, у тым ліку ювелірных вырабаў. Пакет таксама пашырае кантроль за экспартам тавараў падвойнага прызначэння і высокіх тэхналогій.

аз

ЕС уводзіць эмбарга на расійскае золата

21.07.2022 11:45
Еўрасаюз прыняў чарговы пакет санкцый супраць Расіі за вайну ва Украіне.