Беларуская Служба

Памяць Валынскай разні: забыць немагчыма, але палякі павінны запасціся цярпеннем

23.07.2022 15:59
Сучаснай Украіне ўжо не будзе патрэбны фальсіфікаваны міф Бандэры-героя. 
Rzeź wołyńska. Adam Siwek: dramat Ukrainy nie zwalnia nas z obowiązku pamiętania o ofiarach
Rzeź wołyńska. Adam Siwek: dramat Ukrainy nie zwalnia nas z obowiązku pamiętania o ofiarachBartosz KRUPA/East News

Тыднёвае выданне Do Rzeczy вяртаецца да тэматыкі Валынскай разні, 79-ая гадавіна якой адзначалася на днях. Нашчадкі асоб, забітых украінскімі нацыяналістамі і палітыкі партый правага крыла палітычнай сцэны незадаволеныя заявамі як польскіх, так і ўкраінскіх лідараў падчас урачыстага ўшанавання памяці ахвяр. Маўляў, шмат было замочвання праўды. Аднак яны, здаецца, не заўважаюць, што, нягледзячы на цяжкія для Украіны часы, брутальную вайну ды працу расійскай прапаганды, якая стараецца праз Валынскую разню перасварыць палякаў з украінцамі, і так было сказана і зроблена значна больш, чым раней.

Польскія ўлады меркавалі раней, што ва ўкраінцаў шмат праблемаў з уласнай гісторыяй, трэба даць ім час на пошук нейкіх менш скандальных нацыянальных герояў, чым Сцяпан Бандэра. Гэта была найгоршая тактыка, якая адкрывала шырокае поле дзейнасці розных радыкалаў і правакатараў. А цяпер, калі нешта сярод польскіх эліт пачало мяняцца, паявілася боязь, каб, згадваючы пра Валынь, не пашкодзіць змагарам за свабоду Украіны.

У часы прэзідэнта Юшчанкі ва Украіне быў створаны дзяржаўны культ УПА, Бандэры і Шухевіча, спрабавалі будаваць вакол гэтых постацяў нацыянальную тоеснасць дзяржавы. А разня палякаў бандытамі, якія называлі сябе ўкраінскімі нацыяналістамі, цалкам замоўчвалася. УПА паводле афіцыйнай нарацыі стала антысавецкай партызанкай.

Цяпер бачна, што сучаснай Украіне ўжо не патрэбны фальсіфікаваны міф Бандэры-героя. Гістарычную нарацыю яна будуе на казацкім мінулым і легендзе «нябеснай сотні» Майдану, герояў антытэрарытычнай аперацыі на ўсходзе краіны і, перш за ўсё, цяпер гэтая нарацыя ствараецца дзякуючы геройскай абароне ад расійскіх захопнікаў. Незалежна ад таго, хто будзе кіраваць Украінай пасля перамогі (дай Бог) у вайне, ён павінен быць вар'ятам, каб будаваць гістарычную нарацыю на міфах УПА і АУН.

Беручы гэта ўсё пад увагу, Польшча павінна запасціся цярпеннем і спакойна нагадваць украінцам праўду. І так менавіта было падчас адзначэння сёлетняй гадавіны Валынскай разні, нягледзячы на тое, што можна згадваць недахопы польскай гістарычнай нарацыі.

нг