Беларуская Служба

Намеснік кіраўніка МЗС: Польскія чыноўнікі не сядуць за стол перамоў з людзьмі Пуціна і Лукашэнкі

25.07.2022 13:53
Польскія афіцыйныя прадстаўнікі не будуць удзельнічаць у сустрэчах з афіцыйнымі прадстаўнікамі Расіі і Беларусі.
Paweł Jabłoński
Paweł Jabłoński gov.pl

Пра гэтае рашэнне паведаміў намеснік кіраўніка МЗС Павел Яблонскі (Paweł Jabłoński). – Мы лічым, што Расію і Беларусь, якая яе падтрымлівае, трэба ізаляваць ад усіх міжнародных фарматаў, – сказаў дыпламат.

«Мы лічым, што Расія павінна быць максімальна ізаляваная ад усіх міжнародных форумаў і фарматаў, у якіх яна можа выступаць. Мы прынялі такое рашэнне ў дачыненні да любых мерапрыемстваў, якія адбываюцца ў Польшчы, арганізаваныя любымі інстытуцыямі, калі там ёсць прадстаўнікі Расіі, а таксама Беларусі, якая з'яўляецца саюзнікам Расіі, нашы прадстаўнікі не зʼявяцца», – патлумачыў Яблонскі.

«Расія сёння не нармальны партнёр, гэта агрэсар, які парушае міжнароднае права», – дадаў ён.

Намеснік кіраўніка МЗС таксама пракаментаваў факты знішчэння польскіх вайсковых пахаванняў у Беларусі за апошнія тыдні. «Варварскія дзеянні па знішчэнні памятных месцаў – гэта тое, што не ўпісваецца ні ў якія каноны», – сказаў ён. «Мы дзейнічаем усімі даступнымі метадамі, але трэба ўсведамляць, што калі ў нас ёсць хтосьці, хто не паважае ніякіх правілаў, то магчымасці дыпламатычнага ўздзеяння вельмі абмежаваныя» – дадаў намеснік кіраўніка МЗС Польшчы.

Яблонскі адзначыў, што «мы ў Польшчы клапоцімся пра мемарыяльныя месцы таксама тых жаўнераў, якія не змагаліся за польскую свабоду», таму што «могілкі – гэта тое, што заслугоўвае аховы», піша niezalezna.pl.

вх