Беларуская Служба

Расія ў наступе на ўсходзе Украіны карыстаецца паслугамі Вагнераўцаў

27.07.2022 15:10
З 2014 года Расія прыкладала значныя намаганні, каб атрымаць уплыў у Афрыцы, і часта накіроўвала туды наймітаў ПВК «Вагнер» – гэта адзін з галоўных інструментаў уплыву Крамля ў рэгіёне.
 .
Ілюстрацыйнае фота.Фото: https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua

Найміты з прыватнай расійскай вайсковай кампаніі, вядомай як «група Вагнера», тактычна прасунуліся вакол Вуглягорскай ТЭЦ і суседняга сяла Навалганскае на Данбасе на ўсходзе Украіны. Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны Велікабрытаніі са спасылкаю на сваю выведку. Некаторыя ўкраінскія сілы, верагодна, адышлі з гэтых раёнаў. Піша Dziennik Gazeta Prawna

У паведамленні гаворыцца, што кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў адправіўся ў паездку з візітам у Егіпет, Эфіопію, Уганду і Рэспубліку Конга. Расія, верагодна, паспрабуе выкарыстаць гэтыя візіты, каб абвінаваціць Захад у міжнародным харчовым крызісе і заручыцца падтрымкай афрыканскіх краін, якія захавалі нейтралітэт адносна расійскага ўварвання ва Украіну.

З 2014 года Расія прыкладала значныя намаганні, каб атрымаць уплыў у Афрыцы, і часта накіроўвала туды наймітаў ПВК «Вагнер» – гэта адзін з галоўных інструментаў уплыву Крамля ў рэгіёне.

Другасныя мэты Крамля ў Афрыцы, хутчэй за ўсё, тычацца пытанняў гандлю і спробаў пераканаць краіны гэтага кантынента галасаваць у адпаведнасці з інтарэсамі Расіі ў міжнародных арганізацыях, сцвярджае выведка Брытаніі ў публічных паведамленнях.

вх