Беларуская Служба

Лявон Баршчэўскі: Турцыя першай прызнала незалежнасць Беларусі

27.07.2022 15:37
Аўдыё
  • Як гэтую падзею ацэньваюць непасрэдныя сведкі і ўдзельнікі палітычнага жыцця Беларусі ў 1990-ыя.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Фота: Public Domain

Слухайце матэрыял у далучаным файле!

27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. Дэкларацыя абвяшчала поўны дзяржаўны суверэнітэт БССР праз вяршэнства, самастойнасць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцтва яе законаў і незалежнасць у знешніх зносінах. Гэта быў першы крок да сапраўднай незалежнасці.

25 жніўня 1991 года Дэкларацыя атрымала статус канстытуцыйнага закона.

Лявон Баршчэўскі, які быў тады дэпутатм Вярхоўнага савета, гаворыць, што першай незалежнасць Беларусі прызнала Турцыя:

– Пасля гэтага пачалося міжнароднае прызнанне. Турцыя першай прызнала нашу незалежнасць у 1991-ым годзе, потым яшчэ некалькі краін, не заходніх. Гэта насуперак тым, хто распаўсюджвае міф, што Захад разваліў Савецкі саюз. Тыя ж амерыканцы прыязджалі і ўгаворвалі: трымайцеся Гарбачова, угаворвалі нас заходнія палітыкі і эмісары не абвяшчаць незалежнасць. Але вось зрабілі, набраліся сілаў і мужнасці, гэтая большасць, і прынялі незалежнасць 25 жніўня.

З 1991 па 1996 год Дзень незалежнасці адзначаўся менавіта 27 ліпеня. Пасля рэферэндуму 1996 года, арганізаваным Лукашэнкам, Дзень Незалежнасці на дзяржаўным узроўні стаў святкавацца 3 ліпеня, у дзень вызвалення Беларусі ад гітлераўскіх захопнікаў.

Як гэтую падзею ацэньваюць непасрэдныя сведкі і ўдзельнікі палітычнага жыцця Беларусі ў 1990-ыя - слухайце матэрыял у далучаным файле.

вх