Лідар партыі«Права і справядлівасць» Яраслаў Качыньскі (Jarosław Kaczyński) сустрэўся з кіраўніком нямецкай партыі ХДС Фрыдрыхам Мерцам (Friedrichem Merzem), які знаходзіцца ў Варшаве. Адной з галоўных тэм было пытанне нямецкіх ваенных рэпарацый, піша Niezalezna.PL.
«Што тычыцца кампенсацый, ён сказаў, што на дадзены момант ніякі нямецкі ўрад не пагодзіцца на гэта. Я адказаў, што гісторыя дынамічная, і мы будзем ставіць гэтае пытанне, таму што гэта пытанне і матэрыяльнае, і пытанне годнасці. Чаму не выплацяць нам, калі заплацілі 70 краінам», – сказаў кіраўнік ПіС.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што тэма рэпарацый будзе падымацца на ўсіх магчымых форумах. «Вядома, справа нямецкага ўрада пакуль, здаецца, зразумелая, але ці не будзе яна развівацца з часам, мы ўбачым», – падкрэсліў Яраслаў Качыньскі.
Качыньскі, адказваючы на пытанне пра справаздачу наконт рэпарацый, заявіў, што яна будзе апублікаваная пасля летніх канікулаў.
– 1 верасня – гэта дата, узгодненая з прэм'ерам Матэвушам Маравецкім, ён прапанаваў гэта падчас адной з нашых перамоў. У гэты дзень выйдзе першы, самы важны том гэтай справаздачы, але іх будзе больш, – сказаў Качыньскі. - Мы хочам выдаць іх на некалькіх замежных мовах, таму што гэта таксама пытанне таго, каб ведаць, што насамрэч адбылося ў Польшчы, таму што падчас розных размоваў з палітыкамі з Захаду я зразумеў, што гэтыя веды менш за мінімальныя.
Качыньскі дадаў, што пасля публікацыі дакладу «далейшыя крокі будуць зроблены ў правільным парадку і па плане».
– Гэта будзе вялікі працэс. Я спадзяюся, што з цягам часу гэта дасць плён, хоць я разумею, што гэта вельмі доўга, можа, нават цэлае пакаленне пройдзе – можа я не дажыву да гэтага, але калісьці трэба пачынаць. Мы не павінны адмаўляцца ад гэтага, таму што няма прычынаў, каб мы па-ранейшаму лічылі сябе тымі, з кім можна абыходзіцца горш, чым з іншымі, – сказаў Качыньскі.
Справаздачу аб рэпарацыях падрыхтавала Парламенцкая група па ацэнцы кампенсацыі, якая мусіць быць выплачаная Польшчы Германіяй за шкоду, прычыненую падчас Другой сусветнай вайны. Каманда на чале з дэпутатам ПіС Аркадыюшам Мулярчыкам падрыхтавала даклад аб стратах Польшчы ў выніку Другой сусветнай вайны і суме кампенсацыі Польшчы ад Нямеччыны.
Ва ўрадзе Германіі неаднаразова заяўлялі, што не бачаць падстаў для якіх-небудзь выплат, бо ў 1953 годзе Польшча афіцыйна адмовілася ад рэпарацый. У Варшаве сцвярджаюць, што пагадненне 1953 года было падпісана з парушэннем пад ціскам СССР і тычылася толькі Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі і Польскай Народнай Рэспублікі, якая, паводле нямецкіх палітыкаў, не была свабоднай дзяржавай.
вх