«Расійская прыватная ваенная кампанія «Група Вагнера», хутчэй за ўсё, нясе адказнасць за ваенныя аперацыі ў вызначаных сектарах лініі фронту ва ўсходняй Украіне, яна ваюе як і рэгулярныя войскі», — заявіла брытанскае міністэрства абароны ў пятніцу ў сваім штодзённым паведамленні.
Магчымай прычынай адпраўкі членаў «Групы Вагнера» на фронт брытанская выведка называе сур'ёзны недахоп баявой пяхоты ў расійскіх войсках, піша Dziennik.pl.
«Гэта значная змена ў параўнанні з папярэднім выкарыстаннем групоўкі ў 2015 годзе, паколькі раней яны звычайна выконвалі задачы, якія не ўваходзяць у сферу задач рэгулярных расійскіх войскаў», — заявілі ў брытанскім міністэрстве.
Брытанская выведка таксама мяркуе, што сілаў «Групы Вагнера» будзе недастаткова, каб істотна змяніць траекторыю расійскага ўварвання ва Украіну.
вх