Беларуская Служба

Беларуская апазіцыя яднае высілкі ў барацьбе з рэжымам

08.08.2022 15:37
8-9 жніўня ў Вільні праходзіць Канферэнцыя Новая Беларусь, мэта якой «спыніць спрэчкі паміж дэмакратычнымі сіламі ды працаваць разам».
Аўдыё
  • Дэмакратычныя сілы абмяркоўваюць стратэгію перамогі
Ілюстрацыйны здымакhttps://conferencenewbelarus.org/

Удзельнікі дыскусій першага дня казалі пра неабходнасць апазіцыі аб’яднацца ды стварыць сапраўдны ўрад у выгнанні.

 Аргкамітэт канферэнцыі складаюць Каардынацыйная Рада, Народны антыкрызісны камітэт, каманда Бабарыкі, ByPol, Супраціў, прадстаўнікі палітычных партый і грамадскага сектара.

Падчас першага дня канферэнцыі адбылася дыскусія на тэму: якой павінна быць стратэгія выхаду з крызісу?

Задача беларусаў зараз – пазбавіцца ад рэжыму і выратаваць Беларусь ад палітычнага, эканамічнага і гуманітарнага крызісаў. Правесці транзіт ад дыктатуры да дэмакратыі. Пра гэта казалі ўдзельнікі панэлі №1 падчас канферэнцыі.

Прадстаўнік палка «Пагоня», вядучы «Радыё Гаага» Вадзім Пракоп'еў заявіў пра неабходнасць стварыць сапраўдны ўрад, бо ўсё іншае – гэта пустое.

- Мы на вайне з 2020 года, калі зніклі спадзяванні на Аксамітную беларускую рэвалюцыю, калі не спрацавала тэорыя негвалтоўнага супраціву. Мы на вайне не з Лукашэнкам, а рускай імперыяй.  Зненавідны Лукашэнка – гэта зручны Крамлю чалавек, які дзякуючы сваім нізкім якасцям, як жорсткасць, найлепшым чынам пасуе на ролю гаўляйтера Масквы. Крэмль не пачне паважаць волю народа, а мы страцілі шанец на перамогу, бо захапляліся мірнымі пратэстамі. Ці цяпер мы падобныя да людзей, якія хочуць пабудаваць дзяржаву? Ці мы паводзім сябе па-вайсковаму, які патрабуе час. ЦІ мы вызначыліся з еўрапейскім выбары. Да нас будуць сур’ёзна ставіцца, калі мы самі навядзём парадак у нашых шэрагах і зробім альтэрнатыўныя органы ўлады. Гэта не можа быць зборам цудоўных ініцыятыў ды офісаў, гэта павінен быць урад.

Кіраўнік НАУ, сябра Прэзідыума Каардынацыйнай Рады Павал Латушка зазначыў, што для перамогі над рэжымам у Беларусі патрэбны ўрад ды сілавы блок.

- Каманда НАУ заклікае дэмакратычныя сілы падтрымаць заяву аб стварэнні альтэрнатыўнага органа ўлады ды ўдзелу ў ім. Наш пасыл, што ніводзін план перамогі не спрацуе без магчымасці рэалізаваць, і без ініцыятывы, якая возьме на сябе ўсю адказнасць. Галоўным прыярытэтам новага ўраду павінна быць: стварэнне сілавога блоку, міжнародная палітыка ды татальная ізаляцыя Лукі.

Прадстаўнік BYPOL Аляксандр Азараў заявіў, што галоўнай мэтай дэмакратычных сіл павінна быць адхіленне Лукашэнкі ад улады, дзеля чаго павінны быць створаны ўрад у выгнанні і пачаць рэалізацыю плану «Перамогі».

- Прайшло два гады, мы бачым, што мірныя пратэсты не прывядуць да адхілення ад улады. Лукашэнка сама казаў, што з пасады прэзідэнта, яго вынясуць уперад нагамі. Але адзін сілавы метад недастатковы. Павінна быць палітычнае прадстаўніцтва.


Прадстаўнік руху «Супраціў» Дзмітрый Шчыгельскі зазначыў, што Беларусь у крызісе і без сілавога варыянта перамены ў краіне не адбудуцца.

- У нас ёсць крызіс палітычнага лідарства, крызіс апазіцыі, крызіс двух гадоў, людзі стомленыя. Трэба дамаўляцца і гэта вырашаць. Альтэрнатыўны ўрад – іншага выхаду няма.

Дарадца Ціханоўскай, сябра Каардынацыйнай Рады Аляксандр Дабравольскі патрэбны сістэмны падыход і шырокі рух, які пераўтвараецца ў нацыянальна-вызваленчы рух.

-        Ёсць агульная пазіцыя, што патрэбна выканаўчая структура. Апошнім часам па гэтым пытанні інтэнсіўна вядуцца кансультацыі. Але патрэба сістэма, не толькі ў кіраўніцтве, але і ў дзеяннях.

 

юл