Беларуская Служба

Ціханоўская: «Мы знаходзімся ў новай рэальнасці, у якой трэба змагацца за само існаванне нашай краіны»

09.08.2022 13:09
Канферэнцыя, верагодна, паклала пачатак рэфармаванню Каардынацыйнай рады і стварэнню Супольнага часовага ўрада.
, ,          .
Канферэнцыя, верагодна, паклала пачатак рэфармаванню Каардынацыйнай рады і стварэнню Супольнага часовага ўрада.Фота: Twitter.com/Sviatlana Tsikhanouskaya

Стварэнне часовага ўрада ў эміграцыі было адным з асноўных патрабаванняў, якія прагучалі падчас канферэнцыі «Новай Беларусі», што праходзіць у Вільні.

Падкрэслівалася, што незалежны беларускі ўрад павінен складацца як з цывільнай, так і з вайсковай частак. На думку кіраўніка BYPOL Аляксандра Азарава, «сістэму пераможа толькі сістэма», піша Niezalezna.PL.

Мерапрыемства, арганізаванае больш чым дзясяткам арганізацый, сабрала актывістаў грамадзянскай супольнасці і свабодных выбараў.

Падчас выступу лідар апазіцыі Святлана Ціханоўская заявіла, што яе імя і прозвішча ўжо не належаць толькі ёй, але «сталі палітычным інструментам усяго народу». Палітык заклікала апазіцыю аб'яднацца і падкрэсліла: «Мы знаходзімся ў новай рэальнасці, у якой трэба змагацца за само існаванне нашай краіны».

У сваім выступе Ціханоўская згадала многіх прадстаўнікоў апазіцыі, якія застаюцца за кратамі ў Беларусі. Сярод іх яна пералічыла ў тым ліку былы прэтэндэнт на прэзідэнцкія выбары Віктар Бабарыка, яе былая паплечніца Марыя Калеснікава і яе муж, папулярны блогер, які прэтэндаваў на пасаду прэзідэнта Сяргей Ціханоўскі.

Старшыня Нацыянальнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка прапанаваў Ціханоўскай узяць на сябе статус «першай сярод роўных» ва ўрадзе і права вета на важныя рашэнні.

Канферэнцыя, верагодна, паклала пачатак рэфармаванню Каардынацыйнай рады і стварэнню Супольнага часовага ўрада.

Галоўнымі мэтамі дэмакратычных сілаў зʼяўляюцца:

- адхіленне ад улады рэжыму Аляксандра Лукашэнкі,

- вызваленне і рэабілітацыя ўсіх палітвязняў,

- абарона незалежнасці і вывад замежных [расійскіх] войскаў з краіны,

- правядзенне справядлівых выбараў і ўсталяванне дэмакратычных інстытутаў у краіне.

вх