Партал Tysol.pl прыводзіць словы былога прэзідэнта Эстоніі Тоамаса Ільвеса пра нямецкую палітыку. «Паводзіны Германіі заснаваныя на тым, каб рабіць як мага менш, абяцаць як мага менш і адкладаць абяцанае як мага даўжэй» – піша палітык, згадваючы, між іншым, што канцлер ФРГ Олаф Шольц «з гуманітарных меркаванняў» адхіліў прапанову забараніць выдачу віз расіянам.
«Шольц добра ведае, што расіяне 4 красавіка адмовіліся ад пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж ЕС і Расіяй. Але гэта няважна, важны faux humanitarian (фальшывы гуманізм – рэд.), Moralische Supermacht (маральная звышдзяржава – рэд.)», – піша Ільвэс, пытаючыся, які сэнс такой палітыкі. Ён заявіў, што Германія спрабуе пазіцыянаваць сябе як «сумленнага пасярэдніка». «Яны хочуць паказаць Расіі, што яны не «варʼяцкія русафобскія ўсходнееўрапейцы» з надзеяй, што Расія ўспрыме гэта сурʼёзна і дасць Германіі рэсурсы», – адзначае дыпламат.
«Магчыма, для атрымання большай колькасці газу гэта магло б спрацаваць, але Германія, дзякуючы сваім доўгатэрміновым і кароткатэрміновым інтарэсам, меркантыльнай двудушнасці і разважлівасці, страціла любую магчымасць успрымаць яе ўсурʼёз астатняй Еўропай», – мяркуе Ільвес. На яго думку, з часоў Гельмута Коля Германія аддавала перавагу Расію, не дбаючы пра інтарэсы краін, якія найбольш пацярпелі ад Германіі падчас Другой сусветнай вайны (у першую чаргу Польшчы і Украіны).
«Але цяпер, праз 18 (25) гадоў пасля пашырэння ЕС і НАТА, Германія больш не зʼяўляецца цэнтрам Еўропы. Цяпер гэта пагроза. Французска-нямецкі рухавік паказаў, што ён такі ж надзейны, як звесткі пра ўзровень выхлапных газах у аўтамабілях VW (афера нямецкага канцерну «Volkswagen» у 2015 годзе, так званы «дызельгейт» – рэд.)», – адзначае палітык.
нг