Беларуская Служба

Беларуская апазіцыя не выключае сілавога сцэнара

29.08.2022 10:01
«Мы не можам супрацьстаяць ваенным пагрозам Беларусі выключна дэкларацыямі», – кажа дзеяч беларускай апазіцыі Валерый Кавалеўскі.
   16  2020
Мітынг у Мінску 16 жніўня 2020Аўтар: Viktar Palstsiuk - Уласная праца, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=93196359

Беларуская апазіцыя не выключае сілавога сцэнара. Мы не можам супрацьстаяць ваенным пагрозам Беларусі толькі дэкларацыямі і зачароўваннем рэальнасці, таму мы і загаварылі пра сілавы сцэнар, кажа ў інтэрв'ю «Dziennik Gazeta Prawna» дзеяч беларускай апазіцыі, дыпламат, прадстаўнік Абʼяднанага пераходнага Кабінета міністраў Святланы Ціханоўскай у замежных справах Валерый Кавалеўскі.

«Ёсць прычыны, чаму мы гаворым пра сілавы сцэнар: мы зараз маем справу з пагрозай існаванню Беларусі. Што да палітычных зменаў, то спробы выйсці з крызісу шляхам дыялогу не далі выніку. Улады адмаўляюцца размаўляць, а рэпрэсіі пастаянна ўзмацняюцца (…) Мы па-ранейшаму хочам вырашыць крызіс праз дыялог і мірныя перамены. Але сілавікі і вайскоўцы павінны ведаць, што на гэты раз гэта не будзе гульня на адны вароты», – кажа Кавалеўскі, які не ўтойвае, што мэта такіх дзеянняў – прывесці да расколу сярод сілавікоў.

«Так. Мы хочам паўплываць на іх псіхіку. Не толькі ў тым сэнсе, каб паказаць ім, наколькі мы самі моцныя. Мы таксама хочам паказаць ім, што ў іх ёсць альтэрнатыва. Каб яны маглі прытрымлівацца законаў, каб ім не трэба было выконваць незаконныя загады. Нашыя дзеянні накіраваныя на тое, каб дэматываваць іх. Ім трэба паказаць, што новая Беларусь таксама ў іх інтарэсах», – кажа апазіцыянер і паясняе, чаму мільён чалавек на вуліцах Мінска ў жніўні 2020 года ўсё ж не дэматываваў сілавікоў.

«У той момант рэжым шукаў глебу пад нагамі, спрабаваў зразумець, што адбываецца – і больш рашучыя крокі пратэстоўцаў сапраўды маглі прынесці змены. Са сведчанняў старых сілавікоў мы ведаем, што тады дастаткова было б іх яшчэ трохі прыціснуць, і ўсё развалілася б. Але не атрымалася. Людзі хацелі паказаць, што яны еўрапейцы, што яны могуць мірна дэманстраваць. Калі я размаўляю з прафесіяналамі, якія ўмеюць арганізоўваць і кіраваць пратэстамі, я пытаюся, што тады можна было зрабіць інакш. Дакладных адказаў няма. Такая была тады парадыгма. Мінулае не зменім. Акрамя таго, сілавікі дзесяцігоддзямі рыхтаваліся да жорсткага падаўлення пратэстаў. Іх выхоўвалі ў тым, што яны могуць біць людзей, што яны павінны выконваць нават незаконныя загады», – нагадаў палітык.

Апрача таго, паводле Кавалеўскага, мірныя метады былі важныя і для саміх беларусаў, для іх пачуцця еднасці і для пабудовы нацыянальнай ідэнтычнасці. Гэта выклікала станоўчую рэакцыю на Захадзе.

«Кажуць, што ў тыя часы Беларусь была самай прыгожай краінай у свеце. Што да рэакцыі на стварэнне Кабінета Ціханоўскай 9 жніўня, то сам факт арганізацыі канферэнцыі ў Вільні быў ацэнены станоўча. Наша праца будзе больш эфектыўнай, калі мы будзем працаваць разам. Мы таксама разумеем, што гэта ключ да перамогі, таму што падзеленыя – мы слабейшыя. Мы правялі некалькі раўндаў кансультацый з нашымі партнёрамі, яшчэ фарміруецца Кабінет міністраў, які будзе выканаўчым органам апазіцыі, мы працуем над правіламі і размеркаваннем задач», – кажа дзеяч беларускай апазіцыі, прадстаўнік Абʼяднанага пераходнага Кабінета міністраў Святланы Ціханоўскай у замежных справах Валерый Кавалеўскі ў размове з выданнем «Dziennik Gazeta Prawna».

аз

Палітвязень Павел Вінаградаў схуднеў у турме на 36 кілаграмаў

28.08.2022 17:35
Нядаўна ў палітзняволенага блогера і актывіста выявілі сухоты.

Аляксей Ганчарэнка адказаў беларускай пракуратуры на ўзбуджэнне следства супраць яго

28.08.2022 20:03
На думку Ганчарэнкі, Лукашэнка здрадзіў свой народ, аддаючы краіну практычна ў рукі Пуціна.