Беларуская Служба

Нямецкі прафесар: Польшча павінна атрымаць рэпарацыі. Гэта гістарычны абавязак

31.08.2022 18:45
Нямецкі гісторык падкрэслівае, што «ні адзін польскі ўрад не падаў пісьмовага запыту да Германіі ў гэтай справе». На яго думку, калі ёсць афіцыйныя прэтэнзіі, Берлін не зможа іх адхіліць. Выплата рэпарацый Польшчы зʼяўляецца «гістарычным абавязкам» Германіі.
Płonące domy przy ul. Marszałkowskiej w czasie Powstania Warszawskiego 1944
Płonące domy przy ul. Marszałkowskiej w czasie Powstania Warszawskiego 1944Chruściel, domena publiczna, Wikimedia Commons

Рэпарацыі для Польшчы за ваенныя злачынствы і разбурэнні з'яўляюцца «гістарычным абавязкам» – заявіў нямецкі гісторык праф. Стэфан Ленштэдт (Prof. Stephan Lehnstaedt).

На думку прафесара, пытанне кампенсацый трэба абмяркоўваць на нацыянальным узроўні.

– Германія павінна гэта зрабіць хаця б таму, што гэта вельмі важнае пытанне для Польшчы. Гэта гістарычны абавязак, улічваючы спадчыну Германіі, - сказаў Ленштэдт. – Я лічу, што Германія ў прынцыпе не можа цалкам адмовіцца ад гэтых патрабаванняў з маральных меркаванняў.

На яго думку, «рэпарацыі – гэта таксама пытанне добрасуседства і супрацоўніцтва».

– Не супрацьстаяннем, а супрацоўніцтвам сапраўды можна зрабіць шмат. І абсалютна ясна, што Германія не можа адказваць міласцінай на сурʼёзныя прэтэнзіі, інакш яна страціць давер, - сцвярджае даследчык.

Стэфан Ленштэдт таксама адзначае, што «пакуль ні адзін польскі ўрад не звярнуўся з пісьмовай просьбай аб рэпарацыях ад Германіі».

– Пра гэта шмат кажуць у Варшаве, і гэта вельмі непрыемна для ўрада ў Германіі, але пакуль нічога не адбылося. Нямецкі бок павінен спасылацца на гэта, але спачатку неабходна, каб Польшча канкрэтызавала і ясна прадставіла свае пажаданні, – тлумачыць ён.

Як тлумачыць прафесар, веды і дасведчанасць нямецкага грамадства адносна акупацыі Польшчы і нацысцкіх злачынстваў даволі нізкія і «абмежаваныя элементарнымі фактамі, такімі як уварванне ў Польшчу ў 1939 годзе або Асвенцым, хоць «адукаваны сярэдні клас таксама мае ўяўленне, напрыклад, пра Варшаўскае паўстанне 1944 года». На яго думку, гэта перш за ўсё пытанне адукацыі.

– Палітыка вызначае змест выкладання ў школе, а гісторыя, на жаль, не зʼяўляецца важным прадметам у Германіі. Таму пра злачынствы 1933-1945 гадоў звычайна распавядаюць толькі на прыкладзе Халакосту. Таму пра Польшчу мала ведаюць, і гэта датычыць, на жаль, не толькі Другой сусветнай вайны, але і іншых пытанняў, такіх як акупацыя Балканаў ці пераслед цыганоў, – кажа праф. Ленштадт.

Прычына можа быць у тым, што іншыя злачынствы Другой сусветнай вайны проста дамінавалі ў нямецкай культуры памяці, – падкрэслівае ён. Больш падрабязна чытайце на сайце interia.pl.

вх