Беларуская Служба

СМІ: Кіраўнік ПАСЕ Ціні Кокс падтрымліваў інтарэсы Расіі і кантактаваў з агентам ГРУ

16.09.2022 10:45
Пра гэта сведчаць вынікі журналісцкага следства, праведзенага грамадскай арганізацыяй «Dossier Center».
,
Масква, Крэмльфота: IAR/Maciej Jastrzębski

Цяперашні і былыя старшыні Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы кантактавалі з расійскім агентам ГРУ і падтрымлівалі інтарэсы Крамля ў гэтай арганізацыі, сцвярджае грамадская арганізацыя «Dossier Center», якую цытуе старонка wnp.pl.

Гэта адносіцца, у тым ліку, да галандскага сенатара ад Сацыялістычнай партыі – да студзеня бягучага года кіраўніка ПАСЕ Ціна Кокса. У артыкуле «Крамлёўскі легіён Савета Еўропы» брытанская арганізацыя, створаная крытыкам Уладзіміра Пуціна Міхаілам Хадаркоўскім, абвінавачвае цяперашняга і былога старшыню Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы ў сакрэтных кантактах з агентам ГРУ Валерым Лявіцкім – былым генеральным консулам Расіі ў Страсбургу, і паводле «Dossier Center», галоўным каардынатарам крамлёўскай сеткі ў Савеце Еўропы. У красавіку 2018 года дыпламат быў высланы з Францыі за дзеянні, несумяшчальныя з яго дыпламатычным статусам.

«Цяперашні кіраўнік Парламенцкай асамблеі Ціні Кокс некалькі гадоў абараняў інтарэсы Крамля, а яго абранне на пасаду кіраўніка асамблеі лабіраваў шпіён ГРУ», – чытаем у тэксце.

Паводле звестак арганізацыі, у сетку ўплываў Крамля ўваходзілі таксама некалькі папярэдніх старшынь ПАСЕ, у т.л. іспанец Пэдра Аграмунт, які ў 2017 годзе нават наведаў Сірыю з расійскай дэлегацыяй, а таксама былы генеральны сакратар асамблеі француз Бруно Алі.

Паводле аўтара артыкула, Крэмль лічыў Ціні Кокса як сваю «кантактную асобу» у ПА, як мінімум, з лета 2014 года, а ідэя прызначыць яго кіраўніком арганізацыі нарадзілася ў Маскве не пазней за лета 2017 года. Першапачаткова ў Крамлі не верылі, што гэта магчыма, але мэта была дасягнутая незадоўга да нападу Расіі на Украіну. «У артыкулах у прэсе блізкія да Крамля СМІ наўпрост называлі яго «прарасійскім кандыдатам» і нагадвалі, што менавіта ён ініцыяваў адмену санкцый супраць Расіі», чытаем у артыкуле «Крамлёўскі легіён Савета Еўропы».

Асаблівую ролю ў лабіраванні інтарэсаў Крамля адыграў старшыня ПАСЕ ў 2005-2008 гадах галандскі хрысціянскі дэмакрат Рэнэ ван дэр Ліндэн, які, на думку аўтара артыкула, захаваў свой уплыў і кантакты ў Савеце Еўропы.

У інтэрв’ю штодзёнцы «Algemeen Dagblad» Рэнэ ван дэр Ліндэн назваў згаданыя абвінавачванні «абсалютнай лухтой». Таксама Ціні Кокс напісаў на сваім сайце, што абвінавачванні супраць яго «цалкам беспадстаўныя» і нагадаў, што гэта менавіта ён прапанаваў выключыць Расію з арганізацыі пасля агрэсіі супраць Украіны, чытаем на старонцы wnp.pl

аз

Польскае МЗС змяніла візавую палітыку ў дачыненні да грамадзян Расіі

19.08.2022 11:45
Разглядаюцца толькі заявы, якія вынікаюць з гуманітарных меркаванняў і супадаюць з інтарэсам Польшчы.

Станіслаў Жарын: Дэзінфармацыя – пастаянны інструмент расійскай палітыкі

19.08.2022 10:31
Паводле прэс-сакратара міністра-каардынатара спецслужбаў у Польшчы, зараз асноўная мэта расійскай прапаганды – пасварыць украінцаў і палякаў.