Беларуская Служба

У Польшчы ігнаруюць заявы Лукашэнкі

20.09.2022 13:36
У Варшаве разумеюць, што Лукашэнка пустое месца, яго ўлада скончыцца разам з паразаю Расіі ў вайне з Украінай.
Аўдыё
  • Польскі эксперт пра антыпольскі курс Лукашэнкі
Ілюстрацыйны здымакПул Первого

Нядаўна Лукашэнка ў чарговы раз накінуўся з абразамі на Польшчу. Дыктатар абураўся тым, што Польшча дала прытулак ягоным апанентам, дэмакратычным лідарамі і ахвярам тэрору, што зладзіў у Беларусі ўзурпатар. Галоўны аргумент – беларусы былі сярод вызваліцеляў Польшчы ў 1945-м годзе. Лукашэнка назваў палякаў ды еўрапейцаў нашчадкамі фашыстаў. Гэты дэмарш Мінска  застаўся не заўважаным у Польшчы. Польскае грамадства смяецца з Лукашэнкі, а палітыкі ігнаруюць. У Варшаве разумеюць, што Лукашэнка пустое месца, яго ўлада скончыцца разам з паразаю Расіі ў вайне з Украінай.

У беларускага рэжыму новае свята – колішні савецкі дзень уз’яднання БССР – 17 верасня пераназвалі Днём народнага адзінства. Лукашэнка выступіў з прамоў у гэты дзень, дзе раскрытыкаваў Польшчу, у школах вучняў змусілі пісаць дыктоўку, настаўнікі пачала праводзіць заняткі па гісторыі з аповедаў пра варожасць Польшчы. Лукашэнку патрэбны знешні вораг, каб тлумачыць сабе і чыноўнікам патрэбу тэрору ды паразу на выбарах.

У Польшчы не заўважаецца варожасць да Беларусі ды беларусаў. Гучныя заявы Лукашэнкі проста ігнаруюцца, бо ёсць разуменне, што час гэтага палітыка канчаецца, кажа палітолаг з Лодзінскага ўніверсітэту Пшэмыслаў Жураўскі.

- Беларускі рэжым у Польшчы незаўважальны. Увага засяроджана на Украіне, асабліва цяпер, калі украінцы паспяхова контрнаступаюць. Словы Лукашэнкі не выклікаюць моцную рэакцыю. СМІ заўважаюць толькі нішчэнне могілак жаўнераў АК, якія загінулі ў баях з савецкімі войскамі. Тым больш, што заявы Лукашэнкі – гэта прапаганда пра вызвольную Красную армію, якая даўно вядомая. Нікога гэта не чапляе. Заявы Лукашэнкі ўспрымаюцца, як унутраны дыскурс і не  выклічуць увагу ў Польшчы.  Цяпер Лукашэнка цалкам залежны ад Расіі, ён застаецца пры ўладзе толькі дзякуючы расійскай падтрымцы. Крэмль можа спакойна яго замяніць на іншую крэатуру. На Беларусь глядзіцца цяпер з перспектывы чарговай атакі Расіі на Украіну ды магчымага далучэння арміі Лукашэнкі. Ці Крэмль зможа змусіць да гэтага дыктатара? Пакуль лічыцца, што гэта малаверагодна.

Лукашэнка некалькі раз адварочваўся ад Расіі, робячы выгляд, што імкнецца да нармалізацыі адносін з Захадам. Ці можа ён паўтарыць гэты манеўр, на Захадзе павераць яму?

- Гэтым раз не, бо ён страціў усялякую верагоднасць. Дарэчы, ніколі яна не была высокай. З ім утрымлівалі адносіны ў рамках палітычнага макіявелізму. Адноснае ацяпленне адносін Польшчы з лукашэнкаўскай Беларуссю мела месца перад фальсіфікацыяй выбараў і пасля рашэння НАТО ўзмацніць вайсковую прысутнасць на Усходнім фланзе. Тады ішлося пра тое, хто хутчэй створыць свае вайсковыя базы: Захад у Польшчы і краінах Балтыі, ці Расія ў Беларусі. У тыя часы Лукашэнка не хацеў масавага з’яўлення расійскіх войск у Беларусі. Польшча імкнулася да таго, каб Лукашэнка не бачыў пагрозу ў дзеяннях НАТО, апазіцыя была слабая, імкнуліся не штурхаць яго ў расійскія абдымкі. Пасля 2020 года ён сам даў туды нырца, расійскія войскі знаходзяцца ў Беларусі, з беларускай тэрыторыі вядуць абстрэл Украіны. Лукашэнка ёсць суагрэсарам. Ад гэтага ён ніколі не адмыецца і таму любыя кантакты з ім – гэта чысты негатыў.

Лукашэнка можа пачаць ладзіць правакацыі супраць Польшчы, хаця бы на мяжы з нелегальнымі мігрантамі.

- Ад гэтых правакацый ніякая дамоўленасць не абароніць. Усё разумеюць, што Лукашэнка любую дамоўленасць парушыць. Адсюль пабудова муру ды ўзмацненне Памежнай аховы ды войска. Лукашэнка ніколі не выступіць супраць Масквы, таму ніхто не будзе з ім размаўляць. Сам Лукашэнка больш не можа палохаць беларусаў Расіяй, а дыктатуры патрэбны вобраз ворага. Літва за малая на такую ролю, Польшча ёсць адзіным магчымым варыянтам для прапаганды, каб палохаць грамадства і тлумачыць абмежаванні правоў ды рэпрэсіі супраць грамадзян пад лозунгам абароны краіны ад вонкавай пагрозы.

Як у Польшчы ацэньваюць далейшыя перспектывы Лукашэнкі. 28 год ён трымае ўладу ў Беларусі. Калі рэжым застанецца, можа давядзецца з імі мець дачыненні?

- Лукашэнка далёка не маладзён, ён не мае больш нічога прапанаваць грамадству. Яго палітыка – гэта захаванне таго, што ёсць, каб не было вайны. Для старэйшага пакалення гэта было важна, але моладзь цяпер гэта не ўспрымае. Тым больш, што ягоны прамаскоўскі курс пагражае ўцягваннем Беларусі ў вайну. Беларускую эканоміку ён не выведзе з крызісу. З Беларусі з’язджаюць людзі: спецыялісты ды моладзь.  Дыктатар застаецца, бо Беларусь за малая і слабая, каб выступіць супраць Расіі. Без падтрымкі Крамля Лукашэнкі не было б. У Маскве могуць вырашыць, што час яго замяніць на іншае прарасійскага але менш скампраметаванага палітыка, тады расійскія службы зладзіць дзяржаўны пераварот. З розных бакоў Лукашэнку чакае гвалтоўнае завяршэнне кар’еры. Спакойнай пенсіі ў яго не будзе!

Размаўляў Юры Ліхтаровіч