На сённяшні дзень інтэнсіўнасць рэпрэсій не сціхае, наадварот лукашэнкаўскія сілавікі кажуць пра тое, што апаненты ўлады заслугоўваць смерці. Грамадства не мае сілаў, каб адказаць супрацівам на тэрор. У далейшым сітуацыя ў Беларусі будзе развівацца пад уплывам знешніх фактараў, у першую чаргу – вайны ва Украіне.
Жнівень 2020 года стаў пераломным момантам у беларускай палітычнай гісторыі. Лукашэнка не змог перамагчы на прэзідэнцкіх выбарах. Масавыя фальсіфікацыі абурыла людзей, якія выйшлі пратэставаць супраць узурпацыі ўлады за мірныя перамены. Пратэсты доўжыліся некалькі месяцаў, але не прывялі да адстаўкі Лукашэнкі. Наадварот узурпатар утрымаўся ля ўлады, паставіўшы на масавыя рэпрэсіі ды тэрор супраць грамадства. Па сённяшні дзень арышт, палітычны пераслед не спыняецца. Дадаткова пасля 24 лютага бягучага года Лукашэнка ўцягнуў Беларусь у вайну, падтрымаўшы Расію ў нападзе на Украіну. Мы папрасілі пракаментаваць сітуацыю ў Беларусі кіраўнік Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” палітолага Андрэя Казакевіча.
- Палітычная навука, сацыялогія, не даюць магчымасці надзейна прагназаваць развіццё падзей асабліва ў такой сітуацыі, у якой знаходзіцца Беларусь ды ўвесь наш рэгіён. Самае складанае ў тым, што ад Беларусі не так шмат залежаць, у першую чаргу на сітуацыю будзе ўплываць дынаміка стасункаў паміж ЗША да Расіяй. Ад таго, як будуць разгортвацца падзеі ва Украіне. У звязку з тым, што Лукашэнка зрабіў цяпер Беларусь падпарадкаванай Расіі краінай, яе лёс будзе шмат у чым вызначацца расійскай авантурай.
Як жа ўнутраная дынаміка, ці нешта яшчэ залежыць ад унутрыбеларускіх актараў?
- Канешне, у лютым выпадку са стратэгічнага пункту гледжання, усё будзе вырашаць беларускі народ. Можа гэта гучыць пафасна, але калі людзі зразумеюць, што палітыка рэжыму будзе пагражаць іх жыццю, будзе магчымасць дамагчыся змен. Мы не ведаем калі гэта адбудзецца. Таму цяпер трэба ўмацоўваць грамадскія інстытуты, інфармацыйны ўплыў недзяржаўных каналаў. Трэба прыдумваць альтэрнатыўныя каналы камунікацыі, адукацыі, працы.
Вы кажаце, што шмат што залежыць ад беларускага грамадства. У якім яно цяпер стане?
- Па-першае, цяпер беларускае грамадства фрагментаванае. Я не падзяляю думкі, што яно падзеленае на дзве часткі. Беларускае грамадства фрагментаванае, улада гуляе на далейшую фрагментацыю. Пратэсная частка цяпер не можа выражаць сваю палітычную пазіцыю з-за рэпрэсій, з-за таго, што частка людзей з’ехала. Пры гэтым прыхільнікі Лукашэнкі не мабілізаваныя, мы гэтага не бачым. Улады кожным разам змушаюць апарат подкупам ды ціскам іх прымушаць нешта рабіць патрэбнае ўладзе.
Сітуацыя выраўніваецца. Дэмакратычныя сілы не перамаглі ў 2020 годзе, але яны больш не ў гета, як было з апазіцыяй раней. Рэжым Лукашэнкі ўтрымаўся гвалтам ля ўлады, але грамадскай падтрымкі ды легітымнасці не мае. Яго захаванне залежыць ад расійскай падтрымкі ды выніку вайны ва Украіне.
Юры Ліхтаровіч