Беларуская Служба

Намеснік міністра абароны Польшчы: Захад павінен прачнуцца!

12.10.2022 16:15
«Паміж намі няма палітычнага кансэнсусу нават адносна базавых каштоўнасцяў, такіх як мяжа і знешняя палітыка». 
Wiceminister obrony narodowej Marcin Ociepa o bezpieczeństwie Polski: musimy być gotowi na najgorsze
Wiceminister obrony narodowej Marcin Ociepa o bezpieczeństwie Polski: musimy być gotowi na najgorszePolskie Radio 24

«Вайна – гэта не балючы напамін з мінулага. Яна тут і цяпер за нашай усходняй мяжой» – заявіў намеснік кіраўніка міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы Марцін Ацепа ў інтэрв'ю, апублікаваным у сераду ў газеце Rzeczpospolita.

На пытанне, як паўплывае на развіццё вайны ўзмацненне ракетных удараў па цывільных аб’ектах ва Украіне, палітык адказаў, што «гэтыя атакі – перш за ўсё прыкмета слабасці Расіі». «Яна нясе вялікія страты на фронце і нават не ў стане ўтрымаць лінію фронту, на якую калісь выйшла».

Марцін Ацепа лічыць, што «на поўначы расіянам прыйшлося адступіць, і ў іх застаўся толькі адзін кірунак наступлення: усходні. Але там яны не змаглі ні прасунуцца, ні нават утрымаць лінію фронту. Чым і скарысталася ўкраінская армія, а Пуцін адказаў на гэты наступ эскалацыяй і абвясціў частковую мабілізацыю. У ХХ стагоддзі было дзве мабілізацыі  ў Расіі: падчас Другой і Першай Сусветнай войнаў».

На думку намесніка кіраўніка польскага Мінабароны, «эфект ад гэтай мабілізацыі мы ўбачым праз некаторы час. Пытанне таксама ў тым, наколькі гэта будзе эфектыўна. Вы ж бачыце, што Расія не дасягнула дастатковага ваеннага прагрэсу, таму бʼе па грамадзянскіх абʼектах».

На думку Марціна Ацепы, «Захад павінен прачнуцца. Я лічу, што мы ўпусцілі момант у лютым і сакавіку гэтага года. Мы зразумелі, што вайна – гэта не балючы напамін з мінулага, а вайна тут і цяпер – непасрэдна за нашай усходняй мяжой. І старыя палітычныя спрэчкі вярнуліся. Паміж намі няма палітычнага кансэнсусу нават адносна базавых каштоўнасцяў, такіх як мяжа і знешняя палітыка. Цяпер у нас апошні званок, каб мы маглі вярнуцца да гэтай размовы». Размову з намеснікам міністра нацыянальнай абароны Польшчы Марцінам Ацепам надрукавала газета Rzeczpospolita.

эж

Віцэ-міністр абароны Польшчы: Не будзем панікаваць, адна з мэтаў Крамля – дэстабілізацыя і пастаянны стан трывогі

07.02.2022 12:26
Пра гэта ў інтэрв'ю выданьню Dziennik Gazeta Prawna заявіў намеснік кіраўніка Міністэрства нацыянальнай абароны Марцін Ацепа.

«Палякі будуць ганарыцца дапамогай, якую аказваюць Украіне»

13.05.2022 09:31
Маштаб польскай дапамогі беспрэцэдэнтны, але пра падрабязнасці можна будзе гаварыць толькі пасля заканчэння вайны, кажа віцэ-міністр абароны Марцін Ацепа.