Калі яго спыталі, ці будзе ўзброены канфлікт ва Украіне, ён адказаў, што пакідае прадказванне журналістам, а задача міністраў і генералаў – быць гатовымі да ўсіх сцэнароў: і да эскалацыі напружанасці, і да мірных шляхоў.
Улічваючы, што зараз на коне некалькі сцэнарыяў: поўнамаштабны канфлікт, канфлікт у меншых маштабах або дээскалацыя напружанасці, намеснік кіраўніка Мінабароны дадаў чацвёрты сцэнар: «Для Расіі дорага, але верагодна, што яны адступяць, але толькі некаторыя часткі, напрыклад, з Беларусі яны больш не выйдуць. Што стратэгічна цалкам змяняе нашу геапалітычную сітуацыю».
Ён падкрэсліў, што пры такім раскладзе значная частка расійскай арміі будзе перамешчана бліжэй да Захаду. «Бліжэй да нас і бліжэй да Украіны. Яны будуць значна лепш падрыхтаваны да магчымага наступу, чым цяпер. Мы арыентуемся на люты 2022 года, і можа быць, што Расія будзе практыкаваць пэўныя сцэнары, у тым ліку лагістыку, і яна зноў заатакуе праз год-два, але значна хутчэй», – сказаў намеснік міністра абароны.
На пытанне, ці была Польшча гатовая да наплыву бежанцаў, выкліканага ўзброеным канфліктам ва Украіне, Ацепа адказаў: «Мы гатовы рэагаваць на крызіс, але паўтаруся, яшчэ рана пра нешта казаць. Украінцы просяць таксама – не сеяць паніку. Адна з мэтаў Расіі – дэстабілізаваць краіну. Гэты стан напружанасці і пастаянны стан трывогі зніжаюць інвестыцыйную прывабнасць Украіны. Курс грыўні ўжо падае. Урад у Кіеве знаходзіцца пад ціскам, што можа прывесці да эканамічнага калапсу. А банкруцтва Украіны – гэта прывабны сцэнар для Пуціна. Бо тады ён увойдзе як выратавальнік на белым кані», – сказаў намеснік кіраўніка Мінабароны.
ав