Беларуская Служба

Прэм'ер Польшчы: Сітуацыя на польска-беларускай мяжы залежыць ад таго, што адбываецца на фронце ва Украіне

13.10.2022 14:44
Па-ранейшаму магчымыя інтэнсіўныя сумесныя гібрыдныя атакі з боку рэжыму Лукашэнкі і Расіі на польскую мяжу
Аўдыё
  • Прэм'ер Польшчы: Сітуацыя на польска-беларускай мяжы залежыць ад таго, што адбываецца на фронце ва Украіне
Premier Mateusz Morawiecki
Premier Mateusz MorawieckiKPRM

У чацвер, 12 кастрычніка старшыня Рады міністраў Польшчы Матэвуш Маравецкі даў вялікае інтэрв’ю Трэцяй праграме Польскага.

Інфляцыя ды энергетычны крызіс, выкліканыя Расія, з’яўялеюцца адной з важнейшых тэмаў грамадска-палітычнай дыскусіі не толькі ў Польшчы, але ва ўсіх еўрапейскіх краінах. Матэвуш Маравецкі паведаміў, што на пераадольванне негатыўных наступстваў інфляцыі ды энергетычнага крызісу, выкліканых Расіяй, спатрэбіцца як мінімум увесь наступны год. Кіраўнік ураду запэўніў, што Польшча і Еўропа імкнуцца як мага хутчэй пазбавіцца залежнасці ад расійскіх рэсурсаў:

-Мы будзем цалкам пазбаўляцца залежнасці ад Расіі. Кажу «мы» і на маю на ўвазе Польшчу і ўсю Еўропу. Дзякуючы прадбачлівасці ўраду «Права і справядлівасці», Польшча стварыла адпаведную газавую інфраструктуру. Упершыню ў гісторыі Польшча пазбавілася залежнасці ад расійскага газу, упершыню мы сталі цалкам незалежныя ад рускіх. Мы заўжды ведалі, што нельга разлічваць на расійскія пастаўкі газу, нафты і вугалю.

Разважаючы пра энергетычную бяспеку еўрапейскай супольнасці, Матэвуш Маравецкі паведаміў, што адмысловыя службы вядуць расследаванне няспраўнасці адной з нітак нафтаправоду «Дружба». Месца пашкоджання знаходзіцца ў 70 км ад гораду Плоцк, дзе размяшчаецца найбуйнейшы польскі нафтаперапрацоўчы завод. Пашкоджанае адгалінаванне, па якім сырая расійская нафта пастаўляецца ў ФРГ. Матэвуш Маравецкі запэўніў, што па гэтым пытанні ён знаходзіцца ў пастаянным кантакце са спецслужбамі:

-Нельга паспешна рабіць нейкія высновы датычна надзвычайных сітуацый, аварый. Пакуль невядома, што сталася з газаправодам «Дружба», не ведаем, ці была гэта аварыя, ці сабатаж. Аналагічная сітуацыя з чыгуначным рухам на поўначы Нямеччыны, ці аварыяй кабелю паміж Швецыяй і выспай Барнхольмам. Адпаведныя службы расследуюць гэтыя інцыдэнты.

Падчас размовы з журналістамі Польскага радыё прэм’ер Матэвуш Маравецкі закрануў і беларускую тэматыку заявіўшы, што па-ранейшаму магчымыя інтэнсіўныя сумесныя гібрыдныя атакі з боку рэжыму Лукашэнкі і Расіі на польскую мяжу. Кіраўнік урада Польшчы заявіў, што Масква і Мінск хочуць дэстабілізаваць сітуацыю ў краіне.

Палітык падкрэсліў, што сітуацыя на польска-беларускай мяжы таксама залежыць ад таго, што адбываецца на фронце ва Украіне:

-Лічу, што трэба браць пад увагу сцэнар пагрозы Украіне на яе паўночнай мяжы – мяжы з Беларуссю. Адначасова можа распачацца «штурм мігрантаў» на нашай мяжы. Рэжымы Пуціна і Лукашэнкі могуць выкарыстаць для гэтага тысячы, а нават дзясяткі тысяч мігрантаў з Сярэдняй Азіі, Афрыкі і Блізкага Усходу.

Адносячыся да сітуацыі на еўрапейскай палітычнай сцэне, прэмʼер Маравецкі падкрэсліў, што польская апазіцыя павінна вучыцца ў італьянскай таму, як трэба адстойваць нацыянальныя інтарэсы. Кіраўнік урада спаслаўся на перамогу правых сілаў на выбарах у Італіі. У бліжэйшыя тыдні ўрад узначаліць Джорджа Мелоні. Яе палітычнае асяроддзе крытыкавалі некаторыя еўрапейскія палітыкі, якія сцвярджалі, што выбар італьянцаў можа аслабіць Еўрапейскі Звяз: На думку польскага прэмʼера, італьянскі палітычны клас адрэагаваў у гэтай сітуацыі годна:

-Хачу звярнуць увагу на рэакцыю італьянскага палітычнага класу на слоўныя напады ў адрас пераможцы парламенцкіх выбараў. Напады паходзілі асабіста ад старшыні Еўрапейскай камісіі Урсулы фон Дэр Ляен, а таксама высокапастаўленых французскіх чыноўнікаў. Уся італьянская палітычная сцэна, у тым ліку прэзідэнт рэспублікі, якога цяжка западозрыць у сімпатыі да Джоржы Мелоні, на фоне гэтых нападаў выказалася ў падтрымку пераможцаў выбараў. Гэта павінна даць глебу для раўвагаў у шэрагах нашай апазіцыі.

Прэмʼер Польшчы дадаў, што знаходзіцца «у пастаянным кантакце» з імавернай будучай прэм’еркай Італіі Джорджыяй Мелоні.

Слухайце аўдыё! 

эж