На думку еўрапейскіх чыноўнікаў, правячая ў Польшчы права-кансерватыўная партыя «Права і Справядлівасць» правяла неправамоцную рэформу судовай сістэмы, чым паставіла ў палітычную залежнасць Нацыянальную судовую раду – кіроўны орган судовай улады ў Польшчы.
Спрэчка паміж Польшчай і кіраўніцтва ЕЗ па гэтым пытанні працягваецца ўжо некалькі гадоў. У яе ўмешваўся нават Еўрапейскі суд у Люксембургу, з большага падзяляючы асцярогі еўракратаў. Адметна, што ўся польская апазіцыі цэнтрысцкага і левага толку падзяляе незадавальненне судовай рэформай, закідваючы ёй палітычнае падпарадкаванне судовай улады правячай партыі.
Палітычнае спрэчка мае сваё фінансавае вымярэнне. Пасля эпідэміі каранавіруса, дзеля аднаўлення эканомікі ЕЗ, Еўракамісія зацвердзіла План рэканструкцыі і адбудову. Паводле дакументу, кожнае з краін супольнасці павінна атрымаць фінансавую падтрымку для аднаўлення эканомікі пасля перыяду локдаўну. З еўрапейскага Фонду аднаўлення Польшча павінна была атрымаць 24 млрд еўра ў выглядзе грантаў і 12 млрд еўра ў выглядзе крэдытаў. З-за няздольнасці выканаць кантрольныя паказчыкі вяршэнства закону, якія патрабуюцца Еўрапейскай камісіяй, наданне гэтых сродкаў Польшчы пастаўлена на паўзу.
Аднак у Варшавы можа ўзнікнуць іншая праблема. Надоечы газета Rzeczpospolita паведаміла, што Еўракамісія збіраецца заблакаваць траншы для Польшчы з палітыкі згуртавання – 75 млрд еўра ў выглядзе субсідый на 2021-2027 гады.
Па дадзеных газеты Rzeczpospolita, хоць Польшча ўжо ўзгадніла чатыры з шасці нацыянальных праграм, Еўракамісія заяўляе, што на дадзены момант яна не будзе аплачваць рахункі за ажыццёўленыя інвестыцыі.
У дадатак да нацыянальных праграм вядуцца перагаворы таксама аб рэгіянальных. Перамовы на суму больш за 31 млрд еўра павінны быць завершаны да канца кастрычніка. «Тут кіраўнікамі суб'ектамі зʼяўляюцца маршалы ваяводстваў. І хаця яны ў асноўным прадстаўляюць апазіцыйныя партыі, яны будуць плаціць за палітыку ўрада і не атрымаюць ніякіх грошай, пакуль «ПіС» не ўнясе змены ў судовую сістэму ў адпаведнасці з рашэннем Суда Еўрапейскага саюза. Гэта будзе для іх катастрофай», адзначалі ў выданні Rzeczpospolita. Падобная інфармацыя з’явілася і ў выданні «Financial Times».
Афіцыйная рэакцыя ўраду Польшчы не прымусіла сябе чакаць. Прэсавы сакратар урада Польшчы Пётр Мюлер запэўніў, што выплаце Польшчы сродкаў ЕС у адпаведнасці з новай фінансавай перспектывай нічога не пагражае.
Пётр Мюлер падкрэсліў, што сродкі, звязаныя з аграрнай палітыкай або фондамі згуртавання – у адпаведнасці з апошнімі заявамі Еўракамісіі – павінны выплачвацца на пастаяннай аснове:
-Вернемся да афіцыйных заяваў, то бок заяваў упаўнаважаных камісараў. 18 верасня, напрыклад, камісар ЕЗ па пытаннях бюджэту і адміністрацыі Ёганэс Хан заявіў, што ў выпадку Польшчы ЕК не бачыць прамой сувязі паміж праблемамі ў судовай сферы і пагрозай выплаце сродкаў. Такая афіцыйная пазіцыя Еўразвяза і Еўрапейскай камісіі ў галіне бюджэту.
Прадстаўнік урада Польшчы дадаў, што перамовы з Еўракамісіяй аб пачатку выплат з Фонду рэканструкцыі ЕЗ для рэалізацыі мерапрыемстваў, уключаных у Нацыянальны план аднаўлення пасля эпідэміі, працягваюцца.
Паведамленні аб магчымым спыненні выплаты еўрапейскіх сродкаў падсцёбнула ўнутрыпалітычную барацьбу ў Польшчы. Так бай што адзін з самых радыкальных палітыкаў правячай правай кааліцыі міністр юстыцыі і генеральны пракурор Польшчы Збігнеў Зёбра заявіў, што апазіцыйная партыя «Грамадзянская платформа» і яе старшыня і былы прэмʼер-міністр Дональд Туск разам з нямецкімі палітыкамі, нясуць адказнасць за блакаванне еўрапейскіх фондаў, якія належаць Польшчы:
-Ён скампраметаваў сябе як прэмʼер-міністр Польшчы, як старшыня Еўрапейскай рады, таму што ён на працягу пяці гадоў дбаў пра інтарэсы Нямеччыны, а не Польшчы. Ён зрабіў шмат для Нямеччыны і нічога для Польшчы. Ён добра разумее, што выйграць сумленным і дэмакратычным спосабам на выбарах і вернуцца да ўлады ў яго не атрымаецца, таму ён шукае розныя спосабы, каб пры дапамозе нямецкіх палітыкаў з каманды Урсулы фон дэр Ляен блакаваць Польшчы выплаты і такім чынам прывесці да змены ўлады ў Польшчы.
У адной са сваіх нядаўніх заяваў Дональд Туск падкрэсліў, што адразу пасля прыходу да ўлады «Грамадзянскай платформы», будуць разблакавалі ўсе еўрапейскія выплаты.
Дэпутат Еўрапарламенту ад «Грамадзянскай платформы» Анджэй Халіцкі заявіў, што афіцыйнага рашэння аб блакаванні сродкаў з Нацыянальнага плану рэканструкцыі няма. Апазіцыйны еўрадэпутат сказаў, што паведамленні выданняў Financial Times і Rzeczpospolita, паводле якіх Еўракамісія прыпыняе выплату Польшчы амаль усіх еўрапейскіх сродкаў, трэба разглядаць як «папераджальны сігнал»:
-Калі абмяркоўваем фармальна-прававыя пытанні, я лічу што мяч на баку ўрада. Гэта вельмі моцнае папярэджанне. Я б не назваў гэту інфармацыю фэйкам, хоць гэта праўда, што ніхто не прымаў рашэння аб блакіроўцы сродкаў для Польшчы. Аднак у нас ёсць сітуацыя, калі яны не накіроўваюцца ў Польшчу – пытанне чаму? Урад мае прыняць адпаведныя рашэнні.
Нягледзячы на тое, што фармальнага блакавання еўрапейскіх сродкаў для Польшчы пакуль няма, факт з’яўлення адпаведных паведамленняў сведчыць аб крызіснай сітуацыі на лініі Варшава – Брусель. Недахоп дзясяткаў мільярдаў еўра з еўрапейскіх фондаў можа прывесці да гаспадарчай катастрофы. Нагадаем, у Польшчы гадавая інфляцыя сёлета ў верасні перакрочыла адзнаку ў 17%. Што ж будзе далей, калі гаспадарка недаатрымае істотны струмень фінансавання?
Слухайце аўдыё!
iar/pap/pr/эж