Беларуская Служба

«Адказнасць за ваенныя злачынствы мае ўніверсальны характар»

16.11.2022 10:11
Германія падтрымала рэзалюцыю ААН. Гэта свайго роду арыенцір для краін-ахвяр, лічыць Аркадыюш Мулярчык.
Ваенныя разбурэнні ў ВаршавеNarodowe Archiwum Cyfrowe

Рэзалюцыя ААН аб кампенсацыі Украіне ваенных стратаў – універсальная. Я рады, што Германія яе падтрымала, а гэта значыць, што немцы прызнаюць адказнасць краіны-агрэсара за ваенныя злачынствы, а гэта азначае, што яны таксама павінны ўзяць на сябе адказнасць, калі гаворка ідзе пра Польшчу, сказаў у інтэрв’ю PAP віцэ-міністр замежных спраў Польшчы Аркадыюш Мулярчык.

Нагадваем, у апошні панядзелак Генасамблея ААН прыняла рэзалюцыю, якая рэкамендуе ацаніць шкоды, нанесеныя Расіяй ва Украіне, і стварыць міжнародны механізм кампенсацыі. Там таксама гаворыцца пра неабходнасць прыцягнуць Расію да адказнасці, у тым ліку шляхам рэпарацый.

Паводле віцэ-міністра МЗС Польшчы Аркадыюша Мулярчыка, рэзалюцыя надзвычай важная, паколькі гаворыць пра неабходнасць прыцягнуць Расію да адказнасці і неабходнасць выплаты рэпарацый. «Хоць рэзалюцыя – гэта інструмент «мяккай сілы», то ён надзвычай важны, паколькі з’яўляецца свайго роду арыенцірам для краін-ахвяр і агрэсараў», – падкрэсліў Мулярчык.

Паводле яго, рэзалюцыя ААН з'яўляецца ўніверсальнай. «Яна павінна тычыцца і іншых краін-агрэсараў, якія таксама з’яўляюцца членамі Арганізацыі Абʼяднаных Нацый. Безумоўна, Германія таксама належыць да гэтай групы. Адказнасць краін за ваенныя злачынствы зʼяўляецца ўніверсальнай і ахоплівае больш шырокую сферу, чым вайна ва Украіне. Яна тычыцца таксама іншых войнаў і агрэсій», – дадаў намеснік кіраўніка польскага МЗС.

«Мы рады, што Германія прызнае, што краіна, якая нясе адказнасць за пачатак вайны, за агрэсію і разбурэнне таксама адказная за ліквідацыю нанесенай шкоды. Гэта вельмі важная заява, што Германія прызнае гэты прынцып», – падкрэсліў палітык.

Паводле яго, згаданая рэзалюцыя можа быць карыснай таксама ў будучыні для ацэнкі паводзінаў або стаўлення Германіі падчас Другой сусветнай вайны. Гэта значыць, што немцы павінны таксама прыняць адказнасць перад Польшчай.

Нагадваем, 1 верасня была прадстаўленая справаздача аб стратах, якія Трэці Рэйх нанёс Польшчы ў выніку агрэсіі і акупацыі падчас Другой сусветнай вайны. Паводле яе, агульная сума стратаў складае больш за 6 трыльёнаў 220 мільярдаў 609 мільёнаў злотых (больш за 1 трыльён 326 мільярдаў еўра). Справаздачу падрыхтавала парламенцкая група пад кіраўніцтвам Аркадыюша Мулярчыка. На пачатку кастрычніка міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Рау падпісаў дыпламатычную ноту з патрабаваннем кампенсацыі згаданай шкоды.

аз

Дэпутат кіроўнай партыі: Варта падсумаваць страты, якія Расія прычыніла Польшчы падчас вайны

04.10.2022 12:03
Учора Польшча перадала Германіі дыпламатычную ноту аб кампенсацыі стратаў, нанесеных Польшчы падчас Другой сусветнай вайны.

Дэпутат ад кіроўнай партыі: Германія павінна правесці пошук скрадзеных у Польшчы культурных каштоўнасцяў

25.10.2022 15:27
На пачатку верасня польскі бок прадставіў справаздачу аб стратах, якія Польшчы панесла ў выніку нямецкай агрэсіі і акупацыі падчас Другой сусветнай вайны.