Беларуская Служба

Матэвуш Маравецкі: У смерці палякаў у Пшэвадове вінаватая Расія

17.11.2022 15:33
Амбасадар Польшчы ў ААН Кшыштаф Шчэрскі на паседжанні Рады бяспекі ААН заявіў, што польскія грамадзяне не загінулі б у выніку падзення ракеты на тэрыторыю Польшчы, калі б не ўварванне Расіі ва Украіну.
Аўдыё
  • Матэвуш Маравецкі: У смерці палякаў у Пшэвадове вінаватая Расія.
W wyniku wybuchu w Przewodowie zginęło dwóch Polaków
W wyniku wybuchu w Przewodowie zginęło dwóch PolakówGoogle Maps

15 лістапада ў 15.40 на вёску Пшэводаў Люблінскага ваяводства, што за некалькі кіламетраў ад мяжы з Украінай у выніку выбуху загінулі двое мужчын 62 і 60 гадоў, якія працавалі на зернесушылцы. Менавіта ў гэты дзень адбываўся найбольш масіраваны з 24 лютага расійскі ракетны абстрэл украінскіх гарадоў і крытычнай інфраструктуры. «У мяне няма сумневаў, што гэта была не наша ракета і не наш ракетны ўдар», – заявіў 16 лістапада прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, аднак пазней украінскі лідар крыху змякчыў рыторыку сцвярджаючы, «калі гэта было прымяненне нашай СПА, то я хачу доказаў».

Наяўная ў амерыканскага боку інфармацыя паказвае на тое, што інцыдэнт на Любліншчыне быў выпадковасцю, як і заявіў Анджэй Дуда, а польскі бок падышоў да гэтага пытання з асцярожнасцю, – лічыць амбасадар ЗША ў Польшчы Марк Бжэзінскі.

«Зразумела, што вінаватым у тым, што адбылося, з'яўляецца Расія, якая нанесла масіраваны ракетны ўдар па грамадзянскіх абʼектах ва Украіне, Украіна мае поўнае права абараняцца», – падкрэсліў дыпламат.

Падчас сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі у адзначыў, што расследаванне дазволіць даведацца пра ўсе факты аб інцыдэнце:

-Ці можна дапусціць Украіну на месца здарэння? Гэта было б справядліва. Пакуль расследаванне не завершана, канчатковыя высновы не зроблены. Калі нехта сцвярджае, што гэта зрабілі мы, мы маем права ведаць факты на партнёрскай аснове. Мы маем на гэта права.

І польскі бок ужо анансаваў такую магчымасць у бліжэйшай будучыні. 17 лістапада, прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падвергнуў сумневу каментары прэзідэнта Украіны, што ракета, якая ўпала ў Пшэвадове, была выпушчаная не ўкраінскім бокам: «Доказы кажуць пра іншае», – сказаў Джо Байдэн журналістам у Белым доме па вяртанні з саміту G20 на Балі.

Варта падкрэсліць, што польскія ўлады, а таксама кіраўнікі НАТА і ЗША заяўляюць, што канчатковая адказнасць за падзенне ракеты і смерць двух польскіх грамадзян уляжыць на Расіі.

Так прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі ў інтэрвʼю тэлеканалу TVP Info заявіў, што падзенне ракеты не было наўмысным ударам па тэрыторыі Польшчы. Па гэтай прычыне ўрад не прыняў рашэнне аб прымяненні артыкулаў 4 і 5 Паўночнаатлантычнага дагавора. Прэм’ер-міністар падкрэсліў, што саюзнікі Польшчы па НАТА ў крызісны момант апраўдалі надзеі:

-Яны прыцягнулі дадатковыя самалёты і ўчора, і сёння. F22 Raptor – гэта вузкаспецыялізаваная баявая авіяцыйная адзінка, якая назірае за небам на вельмі вялікіх адлегласцях. Таксама ў поўную баявую гатовасць прыведзены самалёты далёкага радыёлакацыйнага суправаджэння. Усё гэта азначае, што за нашым небам назіраюць яшчэ больш уважліва.

На пытанне, ці можна на дадзены момант выключыць наўмысныя дзеянні Расіі, Маравецкі адказаў:

-Перш за ўсё трэба падкрэсліць, што Расія вінаватая ў смерці гэтых палякаў, нашых суайчыннікаў, не толькі таму, што Расія напала на Украіну, але і таму, што Расія спрабуе тэрарызаваць Украіну праз масіраваныя ракетныя ўдары і атакі дронаў.

Рэакцыя Паўночнаатлантычнага альянсу і ўсяго Захаду на выбух у Пшэвадове паказала, што хаўруснікі маюць салідарны падыход да вайны ва Украіне і не дапусцяць перакідвання канфлікту на тэрыторыю краінаў НАТА. Гэта падкрэсліў віцэ-міністр замежных спраў Польшчы Пётр Ваўжык. Першыя гадзіны пасля інцыдэнту паказалі, што да Польшчы на міжнароднай арэне ставяцца сурʼёзна, лічыць дыпламат:

-Польскія ўлады пачалі перамовы з партнёрамі адразу пасля выбуху, і ніводная з гэтых размоў у крытычныя моманты не была выпадковай. Прэзідэнт пагутарыў з лідарамі краін, прэмʼер-міністр са сваімі калегамі, міністр замежных спраў Збігнеў Рау пагутарыў з міністрамі іншых краін, міністр абароны Марыюш Блашчак пагутарыў з міністрам абароны ЗША. Гэта не былі раптоўныя дзеянні, яны былі разлічаны на лепшы, канкрэтны эфект, і нам гэта ўдалося.

У сваю чаргу Амбасадар Польшчы ў ААН Кшыштаф Шчэрскі на паседжанні Рады бяспекі ААН заявіў, што польскія грамадзяне не загінулі б у выніку падзення ракеты на тэрыторыю Польшчы, калі б не ўварванне Расіі ва Украіну.

Кшыштаф Шчэрскі падкрэсліў, што прычынай трагедыі сталі расійскія ракетныя ўдары па цывільнай інфраструктуры Украіны каля польскіх межаў:

-Гэтая трагедыя паказвае нам, наколькі мы блізкія да патэнцыйнай эскалацыі, пашырэння расійскай агрэсіі і далёка ідучых наступстваў, звязаных з гэтым. Усведамляючы гэта, Польшча паставілася да сітуацыі адказна і стрымана. Мы неадкладна пачалі расследаванне, каб высветліць усе падрабязнасці здарэння. Першапачатковыя высновы паказваюць, што гэта не была мэтанакіраваная атака.

Амбасадар Польшчы ў ААН запэўніў міжнародную супольнасць у празрыстасці следзства аб прычынах выбуху на тэрыторыі Польшчы. Дыпламат таксама адзначыў, што самая масавая ракетная атака па ўсёй тэрыторыі Украіны, якая адбылася 15 лістапада, сведчыць аб тым, што Расія не збіраецца завяршаць, распачатую ёю вайну. Кшыштаф Шчэрскі дадаў, што атакі на грамадзянскую інфраструктуру закліканыя справакаваць гуманітарны крызіс і чарговую хвалю бежанцаў з Украіны на Захад.

Слухайце аўдыё!

iar/pap/эж

Расійскі амбасадар наведаў МЗС і даў кароткія тлумачэнні

16.11.2022 09:12
Сустрэча прайшла «без абмену ветлівасцямі».

Прэм’ер-міністр Маравецкі: Няма ніякіх прыкметаў таго, што ўчорашняя сітуацыя была нападам на тэрыторыю Польшчы

16.11.2022 13:11
«Мы мелі справу, хутчэй за ўсё, з няшчасным здарэннем, у выніку якога загінулі грамадзяне Польшчы», — сказаў прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі.

Улады запэўніваюць у падтрымцы семʼі асобаў, якія загінулі ў выніку інцыдэнту з ракетамі

16.11.2022 16:51

Неўзабаве ўкраінцы могуць атрымаць доступ да месца падзення ракеты ў Польшчы

17.11.2022 09:30
У Пшэвадаве знаходзіцца польска-амерыканская следчая група.