Беларуская Служба

Пракуратура Швецыі выявіла сляды выбухоўкі на пашкоджаных газаправодах Nord Stream

18.11.2022 12:24
У заяве шведскіх праваахоўнікаў адназначна гаворыцца, што выбухі на газаправодах Nord Stream былі дыверсіяй.
Wyciek z gazociągu Nord Stream na Morzu Bałtyckim
Wyciek z gazociągu Nord Stream na Morzu BałtyckimForsvaret.dk

Па дадзеных шведскай пракуратуры, газаправоды Nord Stream былі пашкоджаныя ў выніку некалькіх выбухаў. Следчыя знайшлі сляды выбуховых рэчываў, што пацвярджае дыверсію, заявіла шведская пракуратура. Пра гэта піша польскі інтэрнэт-партал interia.pl.

Органы ўлады Швецыі і Даніі расследуюць прычыны ўзнікнення чатырох прабоін у газаправодах Nord Stream 1 і Nord Stream 2, якія злучаюць Расію і Нямеччына праз дно Балтыйскае мора. Выбухі адбыліся ў верасні, праз некалькі гадзін пасля адкрыцця газаправода Baltic Pipe паміж Нарвегіяй і Польшчай, і спынілі пастаўку газу праз Балтыйскае мора з Расіі ў Нямеччыну.

Улады Даніі на мінулым месяцы заявілі, што ўцечкі былі выкліканы магутнымі выбухамі. Так вынікала з папярэдняга следства.

У выніку выбуху на марскім дне выяўлены два кратары глыбінёй ад 3 да 5 метраў. Варонкі знаходзяцца на адлегласці 248 метраў адна ад адной, а ўчастак газаправода паміж гэтымі варонкамі разбураны. Фрагменты пашкоджанай трубы знаходзіліся ў радыусе не менш за 250 метраў ад месца выбуху.

«Праведзены аналіз выявіў сляды выбуховых рэчываў на некалькіх знойдзеных элементах», – гаворыцца ў паведамленні шведскай пракуратуры. «Расследаванне вельмі складанае і стараннае. Яно працягваецца; будзе вызначана, ці магчыма ўсталяваць падазраваных», – гаворыцца ў афіцыйным паведамленні, якое цытуе польскае выданне.

«Праведзеныя аналізы знайшлі сляды выбуховых рэчываў на некалькіх абʼектах (знойдзеных на месцы выбуху)», – сказаў пракурор Матс Юнгквіст, які вядзе папярэдняе расследаванне. У заяве шведскіх праваахоўнікаў адназначна гаворыцца, што выбухі на газаправодах Nord Stream былі дыверсіяй, пісалі на польскім партале interia.pl.

эж

Уцечка газу з Nord Stream будзе мець сур'ёзныя экалагічныя наступствы

06.10.2022 08:46
Дарадца прэзідэнта Польшчы Павел Салек распавёў пра экалагічныя наступствы ўцечкі газу з Nord Stream.

Выбух на Nord Stream мог пашкодзіць сховішча нямецкай хімічнай зброі

09.11.2022 09:27
У Борнхольмскай упадзіне (глыбіня 105 метраў) знаходзіцца 85 тон нявыкарыстанай нямецкай хімічнай зброі часоў Другой сусветнай вайны.