Беларуская Служба

Прэм'ер Малдовы: Мы гатовыя да адключэння расійскага газу

24.11.2022 14:53
Малдова дазнае катастрафічныя наступствы знішчэння расіянамі ўкраінскай энергетычнай інфраструктуры. 
Ілюстрацыя Shutterstock/frenky362

«Няма прыкмет таго, што расіяне спыняць пастаўкі газу ў Малдову ў наступным месяцы, але мы гатовыя да гэтага сцэнару», заявіла прэмʼер-міністр Малдовы Наталля Гаўрыліца. Пра гэта пішуць на старонцы energetyka24.com.

На гэтым тыдні «Газпром» абвінаваціў украінскія ўлады ў стрымліванні паставак газу, які павінен ісці ў Малдову. У сувязі з гэтым расійскі манапаліст заявіў, што з 28 лістапада абмяжуе пастаўкі газу ў Прыднястроўе.

Такім чынам прэмʼер-міністр Малдовы Наталля Гаўрыліца абвінаваціў Маскву ў энергетычным шантажы з выкарыстаннем усіх даступных ёй энергарэсурсаў. Кішынёў моцна залежыць ад расійскай сыравіны. Каб пазбегнуць адключэння электраэнергіі, урад пагадзіўся на ўмовы Расіі і аплаціў пастаўкі газу.

Абвінавачванні «Газпрома» адхіліў віцэ-прэмʼер Малдовы Андрэй Спіну, які заявіў у ТГ-канале, што «Газпром» абвінавачвае Украіну і Малдову ў тым, чаго не адбываецца. Больш няма месца для ціску, шантажу і падману. Разам мы дасягнем энергетычнай бяспекі». Малдова зарэзервавала больш за 200 мільёнаў кубаметраў газу на ўкраінскіх сховішчах.

Гэта краіна дазнае катастрафічныя наступствы знішчэння расіянамі ўкраінскай энергетычнай інфраструктуры. Напрыклад, 23 лістапада ў выніку масіраванай ракетнай атакі расіянаў на Украіну, амаль уся Малдова, у тым ліку Кішынёў, засталіся без электрычнасці. Прэзідэнт краіны Мая Санду заявіла, што «Расія пакінула Малдову ў цемры. Мы не можам давяраць рэжыму, які пакідае нас у цемры і холадзе, які свядома забівае людзей з простага жадання пакінуць іншыя народы ў галечы і прыніжэнні». Пра энергетычную сітуацыю ў Малдове пісалі на польскім партале energetyka24.

эж

У рамках супольнай акцыі буйнейшыя гарады Еўропы падораць Украіне электрагенератары

24.11.2022 10:10
Кампанія мае на мэце пераканаць еўрапейскія гарады ахвяраваць электрагенератары і трансфарматары, каб дапамагчы ўкраінцам перажыць зіму.