Беларуская Служба

ААН прыняло рэзалюцыю аб сітуацыі ў Крыме і Севастопалі

16.12.2022 11:51
Супраць рэзалюцыі з асуджэннем Расіі прагаласавалі 14 краін, у тым ліку Беларусь.
КіеўPAP/EPA/ROMAN PILIPEY

Генеральная асамблея ААН прыняла рэзалюцыю «Сітуацыя з правамі чалавека ў часова акупаванай Аўтаномнай Рэспубліцы Крым і горадзе Севастопалі ва Украіне», паведамляе агенцтва «Укрінфам». За дакумент прагаласавалі 82 краіны, 14 былі супраць, 80 устрымаліся. Супраць рэзалюцыі з асуджэннем Расіі прагаласавалі: Беларусь, Кітай, Куба, Паўночная Карэя, Эрытрэя, Эфіопія, Іран, Казахстан, Малі, Нікарагуа, Расія, Судан, Сірыя, Зімбабвэ.

У дадатак да захавання палажэнняў, якія змяшчаюцца ў папярэдніх рэзалюцыях аб правах чалавека ў Крыме, цяперашні дакумент асуджае выкарыстанне Расіяй паўвострава для агрэсіі супраць Украіны і для падтрымкі незаконнай анексіі Херсонскай і Запарожскай абласцей.

Генасамблея таксама асуджае ў рэзалюцыі «распальванне нянавісці да Украіны і ўкраінцаў, а таксама распаўсюджванне дэзінфармацыі, якая апраўдвае агрэсію Расійскай Федэрацыі супраць Украіны, у тым ліку праз сістэму адукацыі».

У дакуменце гаворыцца, што часовая акупацыя Крыма стала асновай сур'ёзнага крызісу з правамі чалавека на іншых тэрыторыях Украіны, якія знаходзяцца пад часовым ваенным кантролем Расійскай Федэрацыі.

Рэзалюцыя «патрабуе ад Расійскай Федэрацыі неадкладна спыніць агрэсію супраць Украіны і безумоўна вывесці ўсе свае ўзброеныя сілы з тэрыторыі Украіны ў межах яе міжнародна прызнаных межаў».

Рэзалюцыя Генасамблеі ААН «Сітуацыя з правамі чалавека ў Аўтаномнай Рэспубліцы Крым і горадзе Севастопалі ва Украіне» прымаецца штогод з 2016 года і кожны раз утрымлівае новыя палажэнні і фармулёўкі.

ав

Мелітопаль, верагодна, стане наступным фронтам вайны - NYT

14.12.2022 18:33
Вызваленне часова акупаванага Мелітопаля Запарожскай вобласці можа стаць «наступным важным этапам» дэакупацыі поўдня Украіны.