Беларуская Служба

Ганна Красуліна: На Міжнародным форуме ў Давосе хочуць пачуць голас незалежнай Беларусі

17.01.2023 16:17
Больш за 50 кіраўнікоў краінаў і ўрадаў, больш за 400 міністраў і безліч бізнесоўцаў абмяркоўваюць глабальныя крызісы, а перад усім вайну ва Украіне.
Аўдыё
  • Ганна Красуліна: На Міжнародным форуме ў Давосе хочуць пачуць голас незалежнай Беларусі
.   , 17  2023 .
С. Ціханоўская ў Давосе, 17 студзеня 2023 г. Крыніца: PAP/EPA/GIAN EHRENZELLER

​У гэтыя дні ў Швейцарыі адбываецца найбуйнейшая сустрэчы моцных гэтага свету – Міжнародны эканамічны форум у Давосе. Больш за 50 кіраўнікоў краінаў і ўрадаў, больш за 400 міністраў і безліч бізнесоўцаў абмяркоўваюць глабальныя крызісы, а перад усім вайну ва Украіне.

Голас Беларусі прадстаўляе Святлана Ціханоўская, а пра план яе працы на Форуме ў Давосе і пра тое, ці Беларусь хочуць там пачуць мы запыталі прэсавую сакратарку лідаркі беларускай апазіцыі Ганну Красуліну:

-З часоў Станіслава Шушкевіча гэта беспрацэнтны ўзровень прадстаўніцтва Беларусі на форуме. Я лічу гэта высокім дасягненнем. Святлана Ціханоўскае мае два выступы на галоўных панэлях. У прыватнасці, сёння адбылася панэльная дыскусія, прысвечаная бяспечнай Еўропе будучыні. Святлана данесла прысутным думку аб тым, што без суверэннай і дэмакратычнай Беларусі гэта мэта будзе недасяжная.(...) 19 студзеня запланавана дыскусія з удзелам Святланы Ціханоўскай, прысвечаная жаночаму лідарству.

Таксама варта ўзгадаць, што ў гэты дзень адбудзецца панэльная дыскусіі аб тым, як адбудаваць бізнес у Беларусі пасля яе трансфармацыі ў дэмакратычную краіну. Для нас гэта вельмі істотна, ужо зара трэба пра гэта думаць. Адметна, што Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой дае пазітыўныя прагнозы, што пасля сыходу Лукашэнкі, абапіраючыся на сусветныя прынцыпы свабоднага рынку, беларускі бізнес хутка адновіцца, а эканоміка краіны атрымае штуршок да развіцця. (...)

Што тычыцца таго, ці хочуць тут пачуць Беларусь. Па колькасці запытаў аб інтэрв'ю ад вядучых міжнародных інфармацыйных агенцтва і не толькі заходніх, па колькасці і насычанасці графіку Ціханоўскай і нашай каманды, можна зрабіць адназначную выснову – на Міжнародным эканамічным форуме ў Давосе хочуць пачуць голас незалежнай Беларусі, увасоблены адзіным легітымным прадстаўніком краіны – Святланай Ціханоўскай. Форум працягваецца, праца працягваецца, не хачу нічога анансаваць, але магчымыя важныя сустрэчы і на ўкраінскім напрамку. (...)

Слухайце аўдыё!

эж

Ціханоўская заклікала сусветны бізнес падтрымаць незалежныя беларускія СМІ

17.01.2023 14:05
Яна падкрэсліла, што з нецярпеннем чакае дня, калі сапраўдная свабода СМІ вернецца ў Беларусь.