Беларуская Служба

Беларусь выцягвае са складоў ваенную тэхніку часоў СССР

25.01.2023 10:15
Мінабароны Беларусі не ўдакладняе, з якой мэтай згаданая тэхніка выводзіцца з рэзерву, і ці яна будзе перададзеная расіянам.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:WikiImages/pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністэрства абароны Беларусі абвясціла аб пачатку працэсу выцягвання тэхнікі з ваенных складоў. З якой мэтай згаданая тэхніка выводзіцца з рэзерву, і ці яна будзе перададзеная расіянам – не ўдакладняецца, паведамляе старонка defence24.pl.

У фотаматэрыяле, апублікаваным Мінабароны Беларусі, паказаны грузавікі рознага прызначэння, такія як ЗІЛ-131, Урал-4320, а таксама КрАЗ-255 – грузавыя аўтамабілі, якія да 1993 года выпускаў Крамянчугскі аўтазавод.

Акрамя іх, на беларускіх складах ёсць значна больш «баявая» тэхніка, напрыклад, танкі Т-72 ранніх версій, БТР-ы або самаходныя мінамёты. Гэта азначае вялікі запас бронетэхнікі, якая не самая новая, але пасля мадэрнізацыі, можа быць паспяхова выкарыстаная на полі бою.

Як адзначае ў сваім аналізе Яраслаў Цісляк, «усяго ў баявых частках, вучэбных частках і матэрыяльных базах Беларусь мае каля 1 250 танкаў Т-72, 1 150 БМП-2, 150 баявых БМР-1, разведвальныя машыны, 70 новых бронетранспарцёраў БТР-82А і 450 старых бронетранспарцёраў БТР-70 і БТР-80».

Беларусь мае таксама каля 700 адзінак ствольнай артылерыі, 100 мінамётаў і амаль 300 рэактыўных сістэм залпавага агню. У гэтым выпадку пераважная большасць тэхнікі памятае часы СССР. З прыкладна 700 гаўбіц і гармат калібрам 122 і 152 мм на буксіры застаюцца больш за 200. Практычна толькі каля дзясятка – гэта адносна сучасныя самаходныя гаўбіцы 2С19 «Мста-С». Аднак яны захоўваюцца на адной са складскіх баз, а не эксплуатуюцца ў падраздзяленнях. Падобным чынам сітуацыя выглядае з танкамі Т-72.

Таксама Беларусь распараджаецца танкі Т-80У, якія вельмі рэдка сустракаліся на вучэннях, таму можна меркаваць, што большасць з іх знаходзяцца ўжо ў рэзерве тэхнікі.
Магчыма, што выведзеная з рэзерву тэхніка прызначаная зусім не для расіян, а для беларускіх падраздзяленняў, якія пашыраюцца ў сувязі з мабілізацыяй, паведамляе старонка defence24.pl.

аз

Журналісты знайшлі магчымыя месцы вытворчасці ў Беларусі «зубоў цмока» для расійскага войска

23.01.2023 08:31
Расія стварае з іх лініі абароны паблізу мяжы з Украінай у Белгарадзкай вобласці Расіі і на акупаваных украінскіх тэрыторыях.

ЗРК «Панцыр» абараняюць рэзідэнцыю Уладзіміра Пуціна

23.01.2023 13:04
Расійскія незалежныя СМІ адзначаюць, што гэтыя сістэмы выкарыстоўваюцца ў тым ліку для барацьбы з беспілотнікамі.