Беларуская Служба

Вайна ва Украіне будзе ісці на вынішчэнне

30.01.2023 17:03
Расія перавяла эканоміку ў рэжым вайны і рыхтуецца да доўгатэрміновай канфрантацыі. Захад павінен таксама пачаць рыхтавацца да шматгадовага канфлікту, лічаць польскія эксперты.
Аўдыё
  • Эксперт пра перспектывы канфлікту ва Украіне
Ілюстрацыйны здымакEPA/SERGEY KOZLOV Dostawca: PAP/EPA.

Гэта азначае павелічэнне вытворчасці ўзбраення ды перадача Украіне наступальнай зброі. Без гэтага канфлікт хутка не завершыцца.

Кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі (BBN) Польшчы Яцэк Севера заявіў, што здольнасць абодвух бакоў павялічыць ваенныя рэсурсы мае ключавое значэнне для завяршэння вайны ва Украіне. Адмысловец заявіў Польскаму радыё, што цяперашняя вайна будзе весціся на вынішчэнне. На ягоную думку, у гэтым кантэксце Украіне варта баяцца перадачы Расіі тэхналогі, напрыклад з Ірану.

- У выпадку ваеннай тэхнікі, якая пастаўляецца з Ірана, ідзецца пра дроны «Шахіды». Першым этапам былі тэставыя партыі, якія павінны былі праверыць эфектыўнасць гэтых сродкаў на полі бою. Яны даволі эфектыўныя, асабліва для ўдараў па цывільнай інфраструктуры. Мы павінны апасацца ў першую чаргу перадачы гэтай тэхналогіі.

Чатыры выбухі прагрымелі ў суботу на ваенным аб'екце ў горадзе Ісфахан у цэнтральным Іране. Паводле звестак СМІ, завод вырабляў тэхналагічнае ўзбраенне, у тым ліку балістычныя ракеты. На думку Яцэка Севера, такія падзеі могуць істотна паўплываць на хаду вайны ва Украіне.

Кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Яцэк Севера заявіў у эфіры Польскага радыё, што перакідванне танкаў ва Украіну сведчыць аб змене падыходу заходніх краін да вайны. Дзеянні плануюцца загадзя, а не адмыслова:

- Дастаўка танкаў – гэта дана рэч. Пастаўкі запасных частка, сэрвісаванне, падрыхтоўка экіпажаў, навучанне камандзіраў, як выкарыстоўваць гэтую зброю, ёсць сведчаннем наяўнасці доўгатэрміновага мысленне, а не рэагавання на расійскую ініцыятыву атрымаць перавагу на полі бою. Пастаўкі зброі важныя, каб украінскі бок мог перахапіць ініцыятыву.

Як мінімум дзесяць краін Еўропы, а таксама ЗША і Канада заявілі аб жаданні перадаць Украіне танкі. Прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Лукаш Ясіна заявіў Польскаму радыё 24, што рашэнне Нямеччыны перадаць Украіне танкі Leopard з'яўляецца важнай і неабходнай зменай. Аднак гэтая справа зацягнулася занадта доўга. На мінулым тыдні Германія вырашыла перадаць танкі.

- Цяпер змяніўся падыход у лепшы бок. Мы бачым гэта па здымках з прыбыцця ўкраінскіх экіпажаў на навучанне ў Вялікабрытанію. Цяпер гэтага шмат, спадзяваюся, што пры наступнай дыскусіі адносна падтрымкі для Украіны, якія закрануць артылерыю ды авіяцыю, захаваецца супольны еўрапейскі фронт адносна таго, што трэба Украіне дапамагаць. Трэба назіраць за тым, як будуць рэалізаваныя рашэнні, прынятыя ў апошнія дні.

Пры гэтым Нямеччына — як вытворца танкаў Leopard — пагадзілася на перадачу гэтай тэхнікі Украіне іншымі краінамі НАТО. Кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Яцэк Севера заявіў, што заходнія краіны павінны адаптаваць частку сваіх вытворчых магутнасцей да ваеннай эканомікі. Гэтага патрабуе вайна ва Украіне, якая ўсё больш становіцца вайной на вынішчэнне. Украіне ў супрацьстаянні з Расіяй спатрэбяцца значныя матэрыяльныя рэзервы.

- Заходнія дзяржавы павінны частку сваіх вытворчых магутнасцяў дапасаваць да ваеннай эканомікі, ідзецца пра амуніцыю, сродкі сувязі, лагістыку ды рыштунак. Трэба павялічыць маштабы вытворчасці ды стварыць вялікія матэрыяльныя рэзервы.

Кіраўнік BBN Яцэк Севера дадаў, што Расія перавяла эканоміку ў рэжым вайны і рыхтуецца да доўгатэрміновай канфрантацыі. Госць Польскага радыё дадаў, што вайна ва Украіне зацягнеецца на доўгія гады.

У звязку з гэтым, Украіне трэба паставіць знішчальнікі, заявіў кіраўнік Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы Крыстаф Хойсген. Па словах Хойсгена, гаворка можа ісці аб амерыканскіх F16 або савецкіх самалётах са старых запасаў ГДР.

ІАR/юл