Беларуская Служба

Дыпламатыя і зброя: Байдэн у Польшчы разам з Зяленскім

01.02.2023 08:45
Разглядаецца варыянт сустрэчы Джо Байдэна ў Польшчы з прэзідэнтам Анджэем Дудам і Уладзімірам Зяленскім, які павінен прадставіць свой мірны план з 10 пунктаў.
Джо БайдэнPAP/EPA/JUSTIN LANE

 Паралельна з дыпламатычным наступам ідуць перамовы аб далейшым узбраенні Украіны, піша ў сераду Dziennik Gazeta Prawna.

Як паведамляе выданне, не выключана, што візіт Джо Байдэна ў Польшчу ў канцы лютага будзе суправаджацца прыездам Уладзіміра Зяленскага.

«Разглядаюцца два гарады – Жэшаў і Варшава. Прысутнасць украінскага прэзідэнта будзе часткай больш шырокага дыпламатычнага плана, які Кіеў мае намер рэалізаваць праз год з пачатку ўварвання Расіі», – паведамляе выданне.

«Прэзідэнт Украіны прадставіць мірны план і закліча на міжнародную канферэнцыю па Украіне», – паведаміла газеце дыпламатычная крыніца ў Кіеве. Паводле інфармацыі DGP, Зяленскі таксама вернецца да тэмы гарантый бяспекі Кіева. Сярод краінаў-гарантаў, акрамя ЗША, былі б таксама, у тым ліку, Канада, Турцыя, Вялікабрытанія, Ізраіль, Германія і Польшча.

Штодзённік паведамляе, што план павінен уключаць 10 пунктаў і ўключаць прызнанне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны ў межах да анексіі Крыма ў сакавіку 2014 года.
«Новы элемент – адмаўленне ўкраінцамі так званай дэмаркацыйнай лініі да 24 лютага. Акрамя таго, у ёй будуць палажэнні аб ядзернай бяспецы, якія тычацца АЭС у Запарожжы, і харчовай бяспецы. Будуць закранацца тэмы абмену ваеннапалоннымі вяртанне зняволеных і вяртанне дэпартаваных у Расію дзяцей.

У план Зяленскага таксама ўваходзіць пытанне аб стварэнні міжнароднага трыбунала па судзе ваенных злачынстваў, учыненых ва Украіне. Прэзідэнт у ААН таксама будзе патрабаваць новых гарантый бяспекі для Украіны ў еўраатлантычных інстытутах.
Крыніца «DGP» падкрэслівае, што пытанне тэрытарыяльнай цэласнасці не будзе абмяркоўвацца. У сакавіку мінулага года Кіеў дапускаў мараторый на абмеркаванне статусу Крыма на 99 гадоў, адзначае Dziennik Gazeta Prawna.

ав
.

Працягваюцца расійскія атакі на крытычна важную інфраструктуру і цывільныя аб'екты Украіны

31.01.2023 14:22
Украінскі Генеральны штаб паведаміў пра шматлікія авіяналёты і ракетныя ўдары з боку Расіі.

Зацягваецца праца над далейшымі санкцыямі ЕС супраць Расіі

31.01.2023 15:32
Еўракамісія дагэтуль не прадставіла праект санкцыі. Група краін, у тым ліку Польшча, расчараваныя.