Беларуская Служба

Зацягваецца праца над далейшымі санкцыямі ЕС супраць Расіі

31.01.2023 15:32
Еўракамісія дагэтуль не прадставіла праект санкцыі. Група краін, у тым ліку Польшча, расчараваныя.
Ілюстрацыйнае фотаEPA/Riccardo Antimiani Dostawca: PAP/EPA


Пра дзясяты пакет абмежаванняў некалькі тыдняў таму абвясціла старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен. Аднак пакуль Еўракамісія не прадставіла праект санкцыі. Швецыя, якая зараз кіруе працай ЕС, не паскарае абмеркаванне магчымых мер. Стакгольм хоча ўвесці абмежаванні прыкладна 24 лютага, то бок у першую гадавіну нападу Расіі на Украіну.

«Чаму мы павінны чакаць 3 тыдні і нічога не рабіць, калі ва Украіне кожны дзень гінуць людзі», — пракаментаваў у інтэрв’ю брусельскаму карэспандэнту Польскага радыё Беаце Пломецкай адзін з дыпламатаў Цэнтральнаеўрапейскага рэгіёну. 10-ы пакет санкцый павінен быць прыняты як мага хутчэй, адзначыў дыпламат.

На дадзены момант уведзеныя абмежавальныя меры ўжо прыносяць вынік. Напрыклад, Бельгія, якая з'яўляецца адным з сусветных цэнтраў гандлю дыяментамі, доўгі час адмаўлялася пагадзіцца на забарону на імпарт сыравіны з Расіі. Аднак пад ціскам Брусель саступіў, і брыльянты апынуліся ў дзясятым пакеце.

Сёння запланаваная чарговая размову на гэтую тэму паміж амбасадары краін ЕС. «Мы не здаёмся, будзем дамагацца паскарэння працы», — сказаў карэспандэнту Польскага радыё дыпламат з краін Балтыі.

У сувязі з абмеркаваннем чарговага пакета санкцый Польшча і краіны Балтыі таксама жадаюць усталяваць абмежаванні цэн на нафтапрадукты з Расіі, падобныя да механізмаў, уведзеных для расійскай нафты.

На пачатку снежня быў узгоднены ліміт цаны 60 долараў за барэль нафты, у адпаведнасці з ваганнямі рынку, і быў створаны механізм карэкцыі, які знізіў цану на 5 працэнтаў. Цяпер Польшча заяўляе, што верхняя цана павінна быць скарочана да 50 долараў за барэль. «Мы хочам вельмі моцна ўдарыць па расійскіх даходах», — падкрэсліваюць суразмоўцы карэспандэнта Польскага радыё.

ПР/юл