Беларуская Служба

У Еўропе заклікаюць прыспешыць пераўзбраенне Украіны

02.02.2023 14:40
Расія рыхтуе новую атаку на усходзе Украіны. На Захадзе усё больш палітыкаў пачалі заклікаць да прыспешвання пераўзбраення Украіны. Пра гэта кажуць польскія парламентарыі. Новаабраны чэшскі прэзідэнт заклікаў прыняць Украіну ў НАТА.
Аўдыё
  • Палітыкі ў Еўропе заклікаюць да інтэнсіфікацыі паставак зброі для Украіны
Ілюстрацыйны здымакEPA/OLIVIER HOSLET Dostawca: PAP/EPA

Расіяне нарошчваюць сілы ды інтэнсіфікуюць удары па ўкраінскіх пазіцыях на Данбасе, не спыняючы абстрэлы цывільных аб'екты. Паводле ўкраінскіх уладаў, праціўнік рыхтуецца да наступу ў Данецкай і Луганскай абласьцях. Ноччу расійская ракета трапіла, у тым ліку, у жылым доме ў Краматорску. Краматорск не ўпершыню фігуруе ў хроніцы расійскіх ваенных злачынстваў: горад падвяргаўся масіраваным абстрэлам яшчэ ў лютым 2015-га, а ў 2022-м ворагі атакавалі чыгуначны вакзал. Тады загінулі дзясяткі чалавек. Расійскі тэрор павінен быць спынены, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

- Расійскі тэрор мусіць прайграць усюды і ва ўсім — і на полі бітвы, і ў тым, каб у нашай краіне не засталося ніводнай руіны: каб мы ўсё аднавілі і гэтым даказалі, што свабода мацнейшая.

На думку Кіева, Крэмль хоча дасягнуць нейкага поспеху ў гадавіну пачатку вайны. Пуцін загадаў захапіць Данецкую і Луганскую вобласці да сакавіка. Прадстаўнік ГУР Міністэрства абароны Украіны Андрэй Чарняк заявіў, што ёсць прыкметы таго, што Расія рыхтуецца да новай спробы масіраванага наступу і захопу ўсходу краіны. Украінскі міністр абароны Аляксей Рэзнікаў заявіў у інтэрв'ю французскім СМІ, што Украіна не недаацэньвае ворага, але хоча як мага хутчэй быць гатоваю да дзеянняў акупантаў.

- Разумеючы прывязанасць да сімвалізму расійскай улады, яны паспрабуюць напасці каля 24 лютага. Ідзецца пра наступ з двух напрамкаў: на Данбасе і з Поўдня. Мы ж кажам нашым партнёрам, што мы таксама мусім быць гатовымі. Вот чаму нам патрэбна зброя, каб стрымаць ворага, таму што на вайне ўсё вырашае той, хто мае ініцыятыву.

У пятніцу ЗША могуць абвясціць аб перадачы Украіне дальнабойных снарадаў, паведаміў WSJ. Гаворка ідзе аб малагабарытных высокадакладных боепрыпасах Ground Launched Small Diameter Bomb (GLSDB). Іх далёкасць — 150 кіламетраў, гэта больш, чым у любой іншай зброі, якую ЗША перадавалі Украіне.

Маскву моцна непакоіць гэта перспектыва, асабліва перадача самалётаў Украіне краінамі Захаду. Пра гэта казаў пуцінскі міністр Сяргей Лаўроў. Таксама ў Еўропе пачынае змяняцца стаўленне сярод палітыкаў што да падтрымкі Украіны. Да апошняга часу Заходняя кааліцыя давала зброю, каб Кіеў не прайграў. Цяпер гучаць галасы, што трэба ўзброіць украінцаў так, каб яны змаглі перамагчы.

Падчас дэбатаў на пленарным пасяджэнні ў Бруселі польскія еўрадэпутаты заклікалі ўзброіць Украіну, каб дапамагчы ёй выйграць вайну. Гаворыць былая прэм’ер Польшчы Бэата Шыдла.

- Мы мусім быць больш станоўчыя, больш эфектыўныя і салідарныя. Калі мы ўводзім санкцыі, яны павінны выконвацца. Сёння Украіна перш за ўсё патрабуе зброі. Не пераможа на вайне без зброі. Мы ды іншыя краіны ЕС павінны больш рашуча падтрымліваць Украіну з вайсковага боку.

Таксама еўрадэпутат Анджэй Галіцкі заклікаў павялічыць вайсковую падтрымку Украіны, каб у Еўропе панаваў мір.

- Цяпер ужо няма часу на тое, каб разважаць, якую зброю выслаць на фронт. Трэба высылаць як мага хутчэй сучасную тэхніку, цяжкое ўзбраенне, не толькі «Леапарды», патрэбныя ракеты далёкага дзеяння, авіяцыя. Украіна мусіць перамагчы на гэтай вайне, бо яна змагаецца за будучыню Еўропы, яна змагаецца за нас.

Еўрадэпутаты таксама заклікалі ўзмацніць санкцыі супраць Расіі і павялічыць фінансавую і гуманітарную падтрымку Украіне. Украіна заслужыла сяброўства ў Еўрапейскім Саюзе і НАТО», — сказаў Пётр Павел у інтэрв'ю Польскаму радыё. Абраны прэзідэнт Чэхіі лічыць, што калі скончыцца вайна ва Украіне, трэба паспрыяць уступленню краіны ў міжнародныя арганізацыі. Пётр Павел адзначыў, што ўкраінцы больш за ўсіх далі зразумець, што каштоўнасці, якія падзяляюць краіны Еўрасаюза і НАТА, з'яўляюцца і іх каштоўнасцямі.

- Дзеля гэтых каштоўнасцяў яны здольныя ахвяраваць самым важным, то бок жыццём. Цікава, ці можна ўвогуле казаць пра нейкі прынцып «заслуг» ва ўступленні ў міжнародныя арганізацыі, але калі так, то, безумоўна, Украіна гэта заслужыла.

На думку Пятра Паўла, удзел краін Еўрасаюза ў аднаўленні Украіны будзе мець вырашальнае значэнне для працэсу ўступлення.

- Гэта можа быць выкарыстана, каб наблізіць краіну да Еўрапейскага саюза, каб можна было разгледзець пытанне аб датэрміновым членстве ў Супольніцтве. Я перакананы, што сяброўства ў ЕЗ і NATO дапамагло б не толькі Украіне, але і Еўропе - бяспецы і стабільнасці на кантыненце.

На думку чэшскага прэзідэнта, Украіна ў будучыні таксама можа стаць важным членам NATO з адной з самых вопытных армій у Еўропе.

Юры Ліхтаровіч