Беларуская Служба

Лукашэнка спыняе міграцыйны шантаж Польшчы?

20.02.2023 07:15
Цяжка праверыць афіцыйныя паведамленні тым больш, што Мінск ужо два гады хлусіць пра справе мігрантаў.
Польская мяжаtwitter.com/Straz_Graniczna

Надоечы беларуская міліцыя паведаміла аб затрыманні групы з амаль 100 нелегальных мігрантаў у Міханавічах пад Мінскам. Паводле афіцыйнай заявы беларускага боку, былі затрыманыя 94 чалавекі, у тым ліку грамадзяне Алжыра, Афганістана, Егіпта, Емена, Ірака, Сірыі, Марока і Пакістана. Паводле МУС Беларусі, мігранты прыбылі ў Беларусь з Расіі наземным транспартам і планавалі ехаць у Заходнюю Еўропу. Беларускіх віз у іх не было. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 54 замежнікі, ім прадастаўлена права на добраахвотны выезд з краіны. Сем чалавек без дакументаў затрыманыя для высвятлення асобы. У дачыненні да чатырох разглядаюцца крымінальныя справы за парушэнне рэжыму забароны на ўезд у Беларусь. 27 чалавек былі вымушаны пакінуць краіну, паведамляе старонка kresy24.pl дадаючы, што цяжка праверыць, ці згаданая інфармацыя адпавядае рэчаіснасці, паколькі афіцыйны Мінск ужо два гады хлусіць пра справе мігрантаў.

Між тым, паводле польскай Памежнай службы, толькі за два апошнія дні памежнікі выявілі на Падляшшы амаль 90 чалавек, якія спрабавалі нелегальна перасекчы польска-беларускую мяжу. Былі затрыманыя таксама кантрабандысты, якія ім дапамагалі. Апрача таго, была заўважаная група з паўтара дзясятка чалавек, якія з беларускага боку падыходзілі да памежнай агароджы, але ўбачыўшы польскіх памежнікаў, адступілі ўглыб Беларусі.

Выданне нагадвае, што пачынаючы з лета 2021 года Беларусь актыўна прыцягвае на сваю тэрыторыю мігрантаў з Азіі і Афрыкі і накіроўвае іх на межы Польшчы, Літвы і Латвіі. Дзеянні беларускага рэжыму суправаджаліся гучнай прапагандысцкай кампаніяй, кульмінацыйным момантам якой была арганізаваная акцыя штурму мяжы з Польшчай у Брузгах у лістападзе 2021 года. Кампанія зводзілася да шантажу суседніх краін у адказ на іх падтрымку для грамадзянскага руху ў Беларусі.

Пазней заходнія службы выявілі, што гібрыдная атака з выкарыстаннем нелегальных мігрантаў была ўзгодненай з Масквой спробай запалохаць краіны Еўропы напярэдадні нападу на Украіну і настроіць грамадскую думку ў краінах ЕС супраць прыёму ваенных уцекачоў. Аднак, тут дыктатары пралічыліся. У выніку супраць Лукашэнкі былі ўведзеныя новыя санкцыі, а Польшча, Літва і Латвія ўмацавалі свае межы з Беларуссю. Таксама быў закрыты памежны пераход «Брузгі-Кузніца», нагадвае старонка kresy24.pl

аз

44 чалавекі спрабавалі прабрацца з Беларусі ў Польшчу

19.02.2023 11:41
З пачатку лютага польскі бок зафіксаваў больш за 800 спроб незаконнага пераходу мяжы з Беларусі ў Польшчу.