Сёння лукашэнкаўскі суд прыгаварыў да пазбаўлення свабоды Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага і супрацоўнікаў Правабаарончага цэнтру «Вясна». Заснавальніку арганізацыі Алесю Бяляцкаму прысудзілі 10 гадоў пазбаўлення свабоды; Валянціну Стэфановічу, намесніку Бяляцкага і віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека, 9 гадоў зняволення; Уладзіміру Лабковічу, каардынатару кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» і юрысту, 7 гадоў пазбаўлення свабоды. Іх прызналі нібыта вінаватымі паводле шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу.
Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч цалкам не прызналі сваёй віны. Праваабаронцы знаходзяцца за кратамі з 14 ліпеня 2021 году.
Гэта абсурд і дэманстрацыя сілы рэжымам Лукашэнкі, падкрэсліваюць беларускія праваабаронцы, з якімі размаўляла Анна Пятроўская.
слухайце аўдыёфайл