Беларуская Служба

Германія не хоча міжнароднага механізму рэпарацый Расіі за ўварванне ва Украіну

10.03.2023 11:28
Гэта цікавы кантэкст спрэчкі аб рэпарацыях паміж Польшчай і Германіяй. 
 . .
Ілюстрацыйны здымак. Германія. Бундэстагфота: Rasmus Christopher Franck/shutterscok

Сайт Biznes Alert паведамляе, што ў праект Еўрапейскай рады магло быць унесена палажэнне аб рэпарацыях Расіі за ўварванне ва Украіну. Немцы хочуць яго выдаліць.

Высновы Еўрапейскай рады былі зафіксаваныя ў праекце, накіраваным краінам-членам для ўзгаднення. Сёмы пункт уключаў палажэнне аб поўнай падтрымцы Еўрасаюзам стварэння міжнароднага механізму кампенсацыі шкоды і страт, а таксама збору дакументацыі з доказамі шкоды, нанесенай Расіяй. У палажэнні таксама гаворыцца аб неабходнасці выкарыстання замарожаных і канфіскаваных расійскіх актываў для аднаўлення Украіны і рэпарацый у адпаведнасці з правіламі ЕС і міжнароднымі законамі.

Каментар Германіі прадугледжвае выдаленне запісу пра «поўную падтрымку Еўрасаюзам стварэння міжнароднага механізму кампенсацыі». Берлін прапанаваў іншую фармуліроўку – аб «неабходнасці механізму ўліку страт, нанесеных Расіяй». Такім чынам, гэтая прапанова прадугледжвае адсутнасць міжнароднага механізму кампенсацыі, які прывёў бы да спагнання рэпарацыяў з расіян.

Гэта цікавы кантэкст спрэчкі аб рэпарацыях паміж Польшчай і Германіяй. Палякі вярнуліся да абмеркавання тэмы рэпарацыяў за Другую сусветную вайну, якую немцы лічаць закрытай. Перамовы ідуць, пакуль безвынікова.

нг