Віцэ-старшыня польскага Сэйма Малгажата Гасеўска зазначыла, што Польшча ў любы момант можа адправіць самалёт з медыцынскай місіяй
Экс-прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі ўжо два гады знаходзіцца ў зняволенні, куды яго адправіў цяперашні урад. Нядаўна палітык трапіў у шпіталь, яго стан здароўя значна пагоршыўся і ацэньваецца як вельмі цяжкі. Паводле адвакатаў экс-прэзідэнта, улады перашкаджаюць перавесці яго ў рэанімацыю, і не хочуць адпускаць на лячэнне за мяжу, кажа польскі эксперт па Каўказе Кацпер Охман.
- Стан здароўя Саакашвілі пагоршыўся, яго меліся перавесці ў рэанімацыю. Аднак шпіталь запярэчыў, пасля чаго маці былога прэзідэнта сказала, што за апошнія дні стан сына пагоршыўся. Нягледзячы на яго стан, улады Грузіі працягваюць яго судзіць. Грузінская сістэма турэмная плюс палітычны ціск на турэмшчыкаў прывяло да таго, што прэзідэнт сёння выглядае на 20 старэй, чым яшчэ нядаўна на пачатку працэсу.
Міхаіл Саакашвілі абвінаваціў расійскія службы ў спробе замаху на яго шляхам атручвання. «Маё здароўе паступова, але рэгулярна пагаршаецца», — напісаў Саакашвілі. Ён адзначыў, што хацеў бы паехаць у Еўропу, каб «ратаваць сваё здароўе», на што ўлады Грузіі не хочуць пагадзіцца.
Здароўе экс-прэзідэнта Грузіі выклікае занепакоенасць праваабарончых арганізацый, яго сям'я і сябры таксама называюць вельмі цяжкім.
Сам палітык называе сябе «вязнем Пуціна» і ў выніку шматлікіх галадовак знаходзіцца ў шпіталі, перадае карэспандэнтк Польскага радыё Караль Дармарос.
- Грузінскім прэзідэнт цяпер ніяк не нагадвае таго мужчыну, які быў калісьці прэзідэнтам Грузіі Заходнія краіны непакояцца пра яго стан здароўя. Міхаіл Саакашвілі знаходзіцца ў турме за нібыта злоўжыванне ўладаў. Грузінскія чыноўнікі нядаўна казалі, што ён сімулюе хваробу, каб выйсці з турмы.
У звязку з гэтым Польшча запрапанавала адправіць у Грузію медыцынскую місіі для абследавання стану здароўя Міхаіла Саакашвілі.
Ідзецца пра тое, каб прафесійна абследаваць экс-прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі, — сказала віцэ-спікер Сейма Малгажата Гасеўска. - Гэта будзе місія польскіх лекараў, якая, аднак, знаходзіцца пад патранатам 27 краін ЕС - дадала яна.
Польская гуманітарна-медыцынская група гатовая выехаць у Грузію і агледзець былога прэзідэнта Міхаіла Саакашвілі на месцы і аказаць яму дапамогу, пацвердзіў прэс-сакратар урада Пётр Мюлер.
— Фактычна мы выступілі з такой прапановай. Чакаем цяпер на рашэнне Грузіі. Сітуацыя з лячэннем былога прэзідэнта выклікае занепакоенасць міжнароднай супольнасці. Каб зняць усе пытанні мы гатовыя ў любы момант выслаць у Грузію медыцынскую місіяю.
Прэсавы сакратар ураду дадаў, што Польшча чакае фармальнай згоды грузінскага боку на гэты конт.
- Калі грузінскія ўлады не бачыць за сабой ніякай віны, яна павінны так паступіць. Польская місія стала вынікам намаганняў прэм'ер-міністра Матэвуша Маравецкага, якому ўдалося заручыцца падтрымкай прэм'ер-міністраў усіх краін ЕС. На гэты конт ураду Грузіі накіраваны адпаведны ліст. Гэта не толькі заклік Польшчы, але і еўрадэпутатаў з розных краін ЕС.
Грузінскі бок марудзіць з прыняццем рашэння, але мы спадзяваемся, што гэтае рашэнне адбудзецца ў бліжэйшы час, кажуць польскія палітыкі.
«Але мы верым, што грузінскі бок нарэшце прыме станоўчае рашэнне ў сувязі з яго немінучай смерцю», - сказала Малгажата Гасеўска, адзначыўшы, што пагроза жыццю звязана з падазрэннем на атручванне былога прэзідэнта Грузіі, а таксама з наступствамі вялікай страты вагі.
На пытанне, хто ўвойдзе ў склад каманды, якая магла б паляцець у Грузію, намеснік маршала паведаміў, што гэта каманда польскіх медыкаў. — Але яны будуць дзейнічаць на аснове еўрапейскіх рашэнняў. 27 краін далі згоду на гэта і з'яўляюцца патронамі гэтай місіі.
Юры Ліхтаровіч