Беларуская Служба

Польшча дабіваецца санкцый супраць Беларусі

24.03.2023 11:21
«Яны павінны быць роўныя санкцыям, уведзеным супраць Расіі», цытуе вядучых польскіх палітыкаў tvp.info.
Шыман Шынкоўскі вэль СЭнк PAP/Andrzej Lange

Санкцыі, уведзеныя супраць Беларусі, павінны быць роўнымі санкцыям, уведзеным супраць Расіі, заявіў у чацвер міністр па еўрапейскіх справах Шымон Шынкоўскі вэль Сэнк. Палітык суправаджаў прэм'ер-міністра Матэвуша Маравецкага на саміце Еўрапейскай рады ў Бруселі.

Шынкоўскі вэль Сэнк заявіў журналістам, што Польшча будзе патрабаваць узмацнення санкцыяў супраць Расіі, і што яны павінны быць уведзеныя таксама ў дачыненні да Беларусі.

– Мы спадзяемся, што гэтае рашэнне нарэшце будзе прынятае, але мы разумеем, што гэта складаная задача і, верагодна, не скончыцца на гэтай сустрэчы Еўрапейскай рады, – падкрэсліў Шынкоўскі вэль Сэнк. Урад Польшчы ўжо накіраваў у ЕС запыт аб увядзенні санкцый супраць Мінска ў сувязі з пераследам і прысудам апанентам рэжыму прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

— Мы лічым папярэднія дзеянні Беларусі дастатковымі для ўвядзення супраць гэтай краіны санкцый, падобных эканамічным санкцыям супраць Расіі, — заявіў у пачатку месяца прэс-сакратар урада Пётр Мюлер, дадаўшы, што ў дзесятым пакеце санкцый супраць Масквы ёсць палажэнне аб тым, што пытаннем санкцый у дачыненні да Мінска Брусель будзе займацца ў бліжэйшы час. Размаўляючы з журналістамі, Шынкоўскі вэль Сэнк таксама заявіў, што недапушчальна, каб Расія працягвала выкарыстоўваць прабелы ў цяперашнім рэжыме санкцый.

«Мы лічым недапушчальным тое, што санкцыі можна абыйсці — рознымі спосабамі — няхай гэта будзе экспарт аўтамабіляў, электронікі, беспілотнікаў, мэблі, таму што гэтыя санкцыі непаслядоўныя», — сказаў ён.

ав/tvp.info

Літва, Польшча і Эстонія выступаюць супраць змякчэння санкцый ЕС адносна Беларусі і Расіі

23.03.2023 17:01
Неафіцыйна паведамляецца, што пазіцыю згаданых трох краін падтрымлівае старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.