Слухайце матэрыял у далучаным файле!
У сваю чаргу прафсаюзы заклікаюць да мірных пратэстаў і забастовак у сферы транспарту, энергетыкі і адукацыі. Нягледзячы на ўзмацненне ціску з боку вуліц, урад Францыі па-ранейшаму выключае адмену пенсійнай рэформы. Закон яшчэ павінен ухваліць Канстытуцыйны савет. Новы закон павінен уступіць у сілу ў пачатку верасня.
У аўторак раніцай дэманстранты перакрылі ўваход у атамную электрастанцыю Bugey на паўднёвым усходзе краіны. У цэлым па краіне амаль на 16 працэнтах АЗС заканчваецца паліва, што з'яўляецца рэкордам з пачатку забастовак на НПЗ. У краіне чакаюцца сурʼёзныя збоі ў працы грамадскага транспарту. З-за забастоўкі авіядыспетчараў у аўторак і сераду Генеральны дырэктарат грамадзянскай авіяцыі Францыі (DGAC) заклікаў адмяніць 20 працэнтаў сваіх рэйсаў у аэрапортах Парыж-Орлі, а таксама ў Марсэлі, Тулузе і Бардо.
«Больш за 1000 радыкалаў, у тым ліку некаторых з-за мяжы і тых, хто прысутнічаў у Сэнт-Салін у гэтыя выхадныя, могуць далучыцца да Парыжскага маршу, а таксама правесці акцыі ў гарадах Ліён, Рэн, Нант, Дыжон і Бардо, – заявіў міністр унутраных спраў Францыі Жэральд Дарманін (Gerald Darmanin). – Службы МУС прагназуюць высокую рызыку парушэння грамадскага парадку ў аўторак».
У суботу каля будоўлі спрэчнага вадасховішча ў Сэнт-Салін у дэпартаменце Дэ-Сеўр на захадзе Францыі адбыліся вострыя сутыкненні дэманстрантаў з паліцыяй; было шмат параненых, спалена некалькі паліцэйскіх машын.
На хвалі гэтых падзей папулярнасць прэзідэнта Макрона рэзка падае – яго рэйтынг цяпер складае толькі 28 працэнтаў.
На хвалі гэтых падзей папулярнасць прэзідэнта Макрона рэзка падае – яго рэйтынг цяпер складае толькі 28 працэнтаў. Гэта вынікі апытання, праведзенага даследчым цэнтрам BVA для радыё RTL. Падтрымка Макрона ўпала на 6 працэнтных пунктаў у параўнанні з апытаннем, праведзеным у лютым. Такой нізкай яна не была з часоў пратэсту «жоўтых камізэлек» восенню 2018 года супраць росту кошту жыцця. Зніжэнне папулярнасці Макрона назіраецца перш за ўсё ва ўзроставай групе 35-49 гадоў (мінус 11 працэнтных пунктаў). Як піша RTL, абвал падтрымкі прэзідэнта выкліканы, у тым ліку, яго апошнім інтэрвʼю аб падвышэнні пенсійнага ўзросту з 62 да 64 гадоў, у якім ён «паказаў сябе нягнуткім і няздольным паставіць сябе на месца французаў».
Падтрымка прэмʼер-міністра Элізабэт Борн таксама складае 28%. Кіраўніка ўрада крытыкуюць перш за ўсё за выкарыстанне арт. 49.3 Канстытуцыі пры прыняцці пенсійнай рэформы, якая прайшла ў абыход галасавання ў Нацыянальнай асамблеі, ніжняй палаты французскага парламента. У той жа час апытанне паказвае павелічэнне колькасці праціўнікаў пенсійнай рэформы: 70% рэспандэнтаў супраць яе.
Апошняе апытанне IFOP для штотыднёвіка Le Journal du Dimanche паказвае, што калі б парламенцкія выбары адбыліся сёння, перамогу атрымалі б нацыяналісты і левы альянс Nupes, які аб'ядноўвае сацыялістаў, зялёных, левых радыкалаў і камуністаў. Абодзве фармацыі атрымалі б па 26 працэнтаў галасоў.
Партыя Марын Лё Пэн паляпшае вынік падтрымкі з часу апошніх усеагульных выбараў у чэрвені 2022 года на сем працэнтных пунктаў.
IFOP паказвае, што разгляданы ўрадам сцэнар роспуску парламента і правядзення датэрміновых выбараў стаў бы «палітычным самагубствам» для фармавання ўрада. «Прэзідэнцкая фармацыя будзе пакараная выбаршчыкамі і страціць ад 30 да 40 месцаў у палаце дэпутатаў», - папярэджвае Le Journal du Dimanche.
Starcia demonstrantów z policją na paryskim placu Republiki
Па ўсёй Францыі ў аўторак было мабілізавана 13 тысяч паліцэйскіх і жандараў, у тым ліку 5,5 тысячы ў Парыжы. Чакаюцца масавыя акцыі пратэсту ў Нанце, Ліёне, Марсэлі, Лілі, Бардо, Ніцы, Рэне, Манпелье і Тулузе. Паводле ацэнак службаў, у аўторак на вуліцы многіх французскіх гарадоў выйдуць ад 650 да 900 тысяч дэманстрантаў. Толькі ў Парыжы пратэставаць могуць да 100 тысяч чалавек.
Прафсаюзы заявілі пра працяг пратэстаў, пакуль прэзідэнт Эмануэль Макрон не адменіць пенсійную рэформу. Аднак урад абвясціў, што рэформа будзе праведзена.
Беларусь: Сярэднестатыстычны мужчына жыве на пенсіі толькі адзін год
У бягучым годзе ўзростам выхаду на пенсію ёсць 58 гадоў для жанчын і 63 гады для мужчын. Агульнаўстаноўлены пенсійны ўзрост у Беларусі на працягу 2017–2021 гг. паступова падвышаўся (штогод на 6 месяцаў), адштурхваючыся ад вызначаных на момант пачатку рэформы пенсійных межаў – 55 гадоў для жанчын і 60 гадоў для мужчын.
Пры гэтым сярэдняя працягласць жыцця жанчын у Беларусі складае 78 гадоў, а мужчын толькі 64 гады.
Публічных пратэстаў пенсійная рэформа ў Беларусі не выклікала.
Працоўная пенсія па ўзросту на агульных падставах прызначаецца пры дасягненні агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту і пры ўмове наяўнасці агульнага стажу працы ў мужчын – не менш за 25 гадоў, у жанчын – не менш за 20 гадоў. Працоўным заканадаўствам прадугледжаны некаторыя гарантыі для работнікаў перадпенсійнага ўзросту. Гэта супрацоўнікі, якім да пенсіі засталося 2 гады, г.зн. жанчыны ва ўзросце 56 гадоў і мужчыны ва ўзросце 61 года. Абавязковай умовай для прызначэння працоўнай пенсіі зʼяўляецца наяўнасць стажу працы (іншай дзейнасці) з выплатай абавязковых страхавых узносаў у бюджэт ФСАН (страхавы стаж). З 1 студзеня 2023 г. у Беларусі мінімальны страхавы стаж, які гарантуе назначэнне працоўнай пенсіі, будзе павышаны да 19 гадоў (у 2022 г. – 18,5 гадоў). Да 2025 г. запланавана павышэнне мінімальнага страхавога стажу да 20 гадоў.
Польшча: Няўдалая спроба рэформы пенсійнай сістэмы была ў 2012 годзе
У Польшчы цяпер пенсійны ўзрост для жанчын складае 60 гадоў, для мужчын – 65 гадоў. Працоўны стаж – 20 гадоў для жанчын і 25 для мужчын. Яго разлік уключае як перыяды выплаты ўнёскаў, так і перыяды без іх, зыходзячы з правіла, паводле якога да трох гадоў выплаты ўнёскаў можна дадаць толькі адзін год без такіх выплат у сацыяльны фонд.
Цікавы момант, у 2012 годзе тагачасны прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск выступаў за падвышэнне пенсійнага ўзросту да 67 гадоў і выраўніванні яго для мужчын і жанчын. Сейм прыняў папраўкі да закону аб пенсіях з Фонду сацыяльнага страхавання ў траўні 2012 года. Да зменаў жанчыны мелі права на пенсію па ўзросце пасля дасягнення 60 гадоў, а мужчыны – 65. Згодна з рэформай, з 2013 года пенсійны ўзрост павінен быў павялічвацца кожны квартал на месяц – для мужчын – да 67 гадоў у 2020 годзе, а для жанчын – у 2040-м. Урад PO-PSL увёў гэтыя змены, матывуючы бяспеку пенсійнай сістэмы, звяртаючы ўвагу на тое, што ў той час на аднаго пенсіянера прыходзілася чатыры чалавекі, якія працавалі, а праз 50 гадоў іх будзе толькі два. Гэта не дазволіць ні забяспечыць належныя пенсійныя выплаты, ні забяспечыць эканамічны рост.
Аднак, калі да ўлады прыйшлі аб’яднаныя правыя сілы, 1 кастрычніка 2017 года ўступілі ў сілу пастановы, якія аднавілі пенсійны ўзрост: 60 гадоў для жанчын і 65 гадоў для мужчын.
Цяпер Дональд Туск заяўляе, што ў выпадку прыходу да ўлады Грамадзянскай платформы падвышаць пенсійны ўзрост не плануецца.
IAR / вх